Дарога ў будучыню

НА базе факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся абласны конкурс па робататэхніцы “Дарога ў будучыню”. Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне адукацыі аблвыканкама, абласны інстытут развіцця адукацыі і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Удзел у конкурсе прынялі 69 навучэнцаў з устаноў адукацыі Мінскай і Брэсцкай абласцей, а таксама г. Мінска. Конкурс прайшоў па трох накірунках: “Робататэхніка”, “Міні-сумо” і “Траекторыя”.

Навучэнцы гімназіі №1 г. Мядзел спаборнічалі ў двух намінацыях — “Міні-сумо” і “Траекторыя”.

У “Міні-сумо” навучэнец 6 класа Серафім Нікончык  заняў 1 месца, а Мікіта Жукоўскі (7 клас) — 3 месца.

У намінацыі “Траекторыя” Андрэй Маліноўскі (8 клас) адзначаны дыпломам БНТУ.



07 снежня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

0-170 _dsc1133-3 Рэчка Нарачанка        _06-040

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси