Навіны Мядзельшчыны

ЗА шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мядзельшчыны Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны дырэктар санаторыя “Жураўка” Аляксандр Даніленка.

♦ ♦ ♦

У РАЙЦЭНТРЫ пабывалі спецыялісты абласной станцыі пералівання крыві з Маладзечна. На бязвыплатнай аснове кроў здаў 31 работнік Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы. Калі таксама жадаеце прыняць удзел у акцыі “Безвозмездный донор — гордость Минщины” — тэлефануйце па нумары 8(029) 784-83-49.

♦ ♦ ♦

У ЗАЛЕ Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося ўрачыстае закрыццё трэцяга працоўнага семестра. Уганаравалі ўдзельнікаў абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Валанцёр года — добрае сэрца”. Сярод узнагароджаных — валанцёрскі атрад пярвічкі БРСМ Княгінінскай сярэдняй школы.

♦ ♦ ♦

ПЕРАМОЖЦАМ абласнога конкурсу “Лепшы страхавы агент” у намінацыі “Паспяховы старт” стаў Яўген Мычко з прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па нашым раёне. Яго ўзнагародзілі дыпломам абласнога філіяла і каштоўным падарункам.

♦ ♦ ♦

САЧЫНЕННЕ сямікласніка з Крывіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Данііла Клімовіча, названае ў ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Шчасце — жыць у мірнай краіне”, змешчана ў адпаведным зборніку. На прэзентацыі кнігі ў сталіцы разам з хлопчыкам пабывалі настаўніца (Ірына Святоха) і матуля.



06 снежня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Фотападарожжа

 возера Мястра  06-012 Лебедзі на Нарачы 06-043

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси