З дапамогай графіці

ВУЛІЧНАЕ мастацтва можа не толькі выглядаць прыгожа, але і прымусіць задумацца пра бяспеку. Новае графіці супрацьпажарнай накіраванасці з’явілася на сцяне пяціпавярховага жылога дома № 8/1 па вуліцы Школьнай у Мядзеле. Менавіта так раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях з дапамогай таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЗАДЕЛА» нагадваюць жыхарам і гасцям горада нумар тэлефона службы выратавання, а таксама пра тое, што правілы бяспекі неабходна выконваць усюды і заўсёды.
Работа па нанясенні графіці пачалася з самай раніцы і доўжылася на працягу дня. Месца выбрана невыпадкова: непадалёку знаходзяцца школа і дзіцячы садок, гандлёвыя кропкі і жылыя шматкватэрныя дамы, а таксама, бадай, самая ажыўленая вуліца Юбілейная, якая з’яўляецца працягам дарогі Мінск — Нарач. Па ёй штодзённа праязджаюць сотні аўтамабіляў не толькі нашых жыхароў, але і з іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама замежных гасцей.
Хочацца спадзявацца, што, гледзячы на яркі і выразны сілуэт выратавальніка, жыхары і госці Мядзельшчыны заўсёды будуць памятаць і выконваць правілы бяспекі.

Наш кар.
На здымку: вось такое графіці намалявана на доме
№ 8/1 па вуліцы Школьнай у райцэнтры. ФотаАляксандра Высоцкага.



05 снежня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012     Паруснікі                          на Блакітных азёрах        Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела