Пастаўце лодкі на захоўванне

І ЗАРАЗ, нягледзячы на халоднае надвор’е, можна ўбачыць жадаючых правесці свой выхадны з вудай на возеры. Але, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, патрэбна быць асабліва асцярожнымі і строга захоўваць меры бяспекі. Вада зараз халодная — 7-8 градусаў. Рыбаловы цёпла апранаюцца. Калі лодка перакуліцца, і чалавек трапіць у ваду, то намокшае адзенне будзе скоўваць яго рухі, цягнуць на дно. Выратавацца ў такой сітуацыі будзе даволі складана. Таму варта нагадаць правілы бяспекі.
Асноўная ўмова пры лоўлі рыбы з лодкі — асцярожнасць і наяўнасць выратавальнай камізэлькі. Чалавек абавязкова павінен умець плаваць. Пры выхадзе на ваду не забывайцеся праверыць стан плавальнага судна. Калі лодка надзіманая, то не палянуйцеся пераканацца, што паветра не выходзіць праз клапан. Ніколі не загрувашчвайце дно судна, увесь рыштунак акуратна размясціце ўздоўж бартоў. Не перагружайце лодку, не трымайце яе бокам да моцнага ветру і хваль. У гумовай лодцы нельга вудзіць, седзячы на борце, ці на дошцы, якая перакінута ад аднаго борта да другога. А калі лодка перакулілася, то пастарайцеся захаваць самавалоданне. Забірацца ў яе няма сэнсу, бо яна няўстойлівая і можа зноў перакуліцца. Выйсце простае: трымайцеся за яе і з дапамогай інтэнсіўных рухаў нагамі выплывайце на мелкаводдзе.
Вельмі небяспечна знаходзіцца на вадаёмах на надзіманых лодках у час ледаставу, бо тонкі лёд можа прарэзаць яе. На такіх плаўсродках не рэкамендуецца заплываць у тыя месцы, дзе шмат карчоў.
Каб прадухіліць магчымыя аварыі і гібель людзей на вадзе, дзяржінспекцыя па маламерных суднах настойліва рэкамендуе ўстрымацца ад выкарыстання лодак у зявяршальны перыяд навігацыі. Асабліва ў час ледаставу. Падумайце пра сябе, пра ўласную бяспеку.

Д. ЧАРНЯЎСКІ.
Дзяржаўны інспектар

па маламерных суднах Мядзельскага ўчастка ДУ «Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах».



29 лiстапада 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84     Паруснікі                          06-043 від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела