Навіны Мядзельшчыны

Традыцыйна ў апошнюю суботу лістапада ў Крывічах прайшоў VIII фестываль “Шансон збірае сяброў”. На сцэну мясцовага Дома культуры выйшаў 41 удзельнік. Гэта — спевакі з гарадскога пасёлка, а таксама з Мядзела, Свіры, Камарова, Наваполацка і Мінска.

♦ ♦ ♦

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з нагоды Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь 1 снежня арганізоўвае для грамадзян гэтай катэгорыі паездку на дабрачынную шоу-праграму “Свет коней” у этнакультурны комплекс “Наносы-Наваселле”.

♦ ♦ ♦

На чыгуначнай станцыі «Княгінін» паведамілі, што праходзіць збор подпісаў жыхароў Мядзельшчыны для звароту ва ўпраўленне пасажырскіх службаў Беларускай чыгункі з просьбай, каб цягнік “Мінск — Полацк”, які пачне курсіраваць з 10 снежня, меў прыпынак і ў Мядзельскім раёне.

♦ ♦ ♦

Прадстаўнікі Першага ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (г. Паставы) добраўпарадкавалі памятны знак на месцы партызанскага аэрадрома ў в. Лужы Сваткаўскага сельсавета. Яны патынкавалі і пафарбавалі помнік, замянілі агароджу, палажылі дарожку.



29 лiстапада 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        від на Мядзел Касцёл у Засвіры   1-12

Пабрацімы Мядзела