Не прафесія, а прызванне!

Не бывае такога, каб урач адпрацаваў з васьмі да пяці, здзеў халат, выйшаў з кабінета і стаў звычайным чалавекам. Дапамагаць людзям — гэта не проста праца, гэта — лад жыцця. Нездарма ўрачоў шанавалі і паважалі ва ўсе часы.
А ў пятніцу, 17 лістапада, у гарадскім Доме культуры цэнтральная раённая бальніца правяла Дзень маладога спецыяліста, дзе медыцынскім работнікам, якія толькі прыступілі да працы пасля размеркавання, яшчэ раз нагадалі пра тое, што іх прафесія хай і складаная, але ганаровая.


Адной з першых новае пакаленне медыцынскіх работнікаў раёна вітала намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Іна Барыева, яна выказала спадзяванні, што “маладое племя” дапаможа зрабіць жыхароў Нарачанскага краю здаровымі і шчаслівымі:
— Вас курыруюць лепшыя спецыялісты раёна. Вядома, праца ўрача не з лёгкіх, але, пагадзіцеся, так прыемна, ідучы па вуліцы і сустракаючы людзей, разумець, што вы дапамаглі каму-небудзь з іх. Выдатна, калі ў галаве ёсць веды, а ў сэрцы — жаданне дапамагаць і працаваць. Бо толькі аб’яднанне ўсяго гэтага дасць добры вынік.


З падбадзёрваючым словам да калег звярнуўся галоўны ўрач ЦРБ Генадзь Русак.
— Нашаму раёну ёсць чым ганарыцца. У 2014-2016 гадах мы былі прызнаны пераможцамі агляду-конкурсу сярод медыцынскіх устаноў вобласці. Нашы работнікі штогод прымаюць удзел у музычных і спартыўных спаборніцтвах і заўсёды займаюць прызавыя месцы. І мы вельмі спадзяёмся, што вы — наша моладзь — працягнеце гэтыя традыцыі. Мы ж абяцаем, што будзем клапаціцца пра вас. І заклікаем не баяцца звяртацца з пытаннямі, абмяркоўваць надзённыя праблемы. Зробім усё магчымае, каб наша сумесная праца была камфортнай і дзейснай.

Працяг шукайце ў “Нарачанскай зары” ад 25. 11.2017

Аляксандра ГАРАЧКА.
Фота Аляксандра Высоцкага.



28 лiстапада 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына, Моладзь

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры Касцёл у Мядзеле  возера Мястра Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси