Навіны Мядзельшчыны

З нагоды Дня юрыста 1 снежня з 9 да 17 гадзін адвакаты юрыдычнай кансультацыі раёна будуць ажыццяўляць бясплатны прыём маламаёмасных грамадзян, даваць ім кансультацыі і парады. Па юрыдычную дапамогу звяртайцеся па адрасе: г. Мядзел, вуліца 17 верасня, 2.

♦ ♦ ♦

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» 20 лістапада адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны святу адкрыцця змены «Ад кожнага іскрынка — разам вогнішча». У зале сабраліся лепшыя піянеры краіны, творчыя калектывы і санаторныя атрады. Падчас адкрыцця хлопцы і дзяўчаты даведаліся пра тое, што чакае іх на працягу змены. Выступілі і ўдзельнікі творчых калектываў.

♦ ♦ ♦

У цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна 18 лістапада прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня дзіцяці (ён адзначаўся ў панядзелак). Установу наведалі навучэнцы Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. На «Танцавальнай паці» дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі танцамі. Паўдзельнічалі ў майстар-класе па вывучэнні тэхнікі «3D-малюнак» «Навагодняя цацка». Кожны павёз з сабой малюнак на памяць. Хлопцы і дзяўчаты наведалі выставу «Калядная зорка».

♦ ♦ ♦

Мядзельскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр выклікае цікавасць у спартсменаў з іншых рэгіёнаў. Так, нядаўна тут прайшоў вучэбна-трэніровачны збор для юнакоў 2004 года нараджэння СДЮШАР валейбольнага клуба «Мінск». Хлопцы рыхтаваліся да рэспубліканскага першынства дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі. Прымалі ўдзел у зборы 14 юных спартсменаў.



27 лiстапада 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай лебедзі на Мястры 06-043

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси