На шляху сур’ёзных пераўтварэнняў

У СУБОТУ ў вялікай зале райвыканкама прайшла ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі заслужаныя ветэраны працы — былыя кіраўнікі гаспадарак Леанід Ракецкі, Алег Варабей, Казімір Гапановіч і Генадзь Юхно. Пачалася ўрачыстасць
тэатралізаваным прадстаўленнем, падчас якога старшыні райвыканкама Анатолію Вайнілку ўручылі дажыначны сноп. Але ж пра ўсё па парадку…

На свяце званне Ганаровага грамадзяніна раёна было прысвоена Іосіфу Тарасёнку.
Уся працоўная біяграфія гэтага чалавека звязана з Мядзельшчынай. Пасля завяршэння вучобы ў 1973 годзе ён стаў галоўным інжынерам калгаса “Пераможца”. З 1977 па 1986 быў старшынёй калгаса “Зара”. З 1986 — старшыня выканкама раённага Савета народных дэпутатаў, з 1995 па 1997 — райвыканкама. Пасля 10 гадоў узначальваў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. А з 2007 па 2016 быў старшынёй Нарацкага сельвыканкама.
Іосіф Францавіч займаўся і грамадскай працай. Шмат гадоў быў першым сакратаром райкама Камуністычнай партыі Беларусі, неаднаразова выбіраўся ў раённы Савет дэпутатаў.
У 1984 годзе ўзнагароджаны медалём “За трудовое отличие”.

 

 

Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота
Аляксандра Высоцкага.

 

Працяг матэрыяла шукайце ў “Нарачанскай зарэ” №66 ад 22.11.2017



22 лiстапада 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Людзі нашага краю, Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        Касцёл у Мядзеле  від на Мядзел Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси