Лукашэнка падпісаў указ аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў

У Беларусі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання назначаны на нядзелю, 18 лютага. Гэта прадугледжана ўказам нумар 410 “Аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў”, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйных паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы па назначэнні чарговых выбараў у мясцовыя прадстаўнічыя органы (п. 2 арт. 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручаецца забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Урад у тым ліку павінен прафінансаваць расходы на выбарчую кампанію ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

 

Аліна Грышкевіч – БЕЛТА. 

Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-padpisau-ukaz-ab-naznachenni-vybarau-u-mjastsovyja-savety-deputatau-63863-2017/



17 лiстапада 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах Касцёл у Шэметава   Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси