І прыпеўкі на княгінінскі лад

Наўрад ці знойдзеш у Княгінінскім сельсавеце чалавека, які б не паважаў Алу Колбун. Дарэчы, ведаюць яе і многія жыхары азёрнага краю па сумеснай працы ў органах мясцовай улады.

Як успамінае сама Ала Станіславаўна, яе маленства было апалена полымем вайны. Менавіта яна забрала ў паўтарагадовай дзяўчынкі самага блізкага чалавека — маці. Жылі яны тады ў Брусах. Калі ў 1943 годзе вёску ў чарговы раз бамбілі варожыя самалёты, Марыя Аляксандраўна Тачыцкая якраз была ў суседзяў. Сваім целам жанчына прыкрыла пад печчу дваіх чужых дзетак, спрабуючы ўратаваць ім жыццё, але не змагла… Яны так разам і загінулі… А крыху пазней у населены пункт прыйшлі карнікі, якія і закончылі пачатую жудасную справу: спалілі вёску разам з людзьмі — старымі, дзецьмі, хворымі…

Памяць пра матулю Алы, а таксама пра іншых ахвяр фашызму, якія прынялі смерць ад куль, бомбаў ці пакутліва згарэлі жывымі ў агні, увекавечана на помніку, які ў пасляваенны час узведзены ў Брусах. Не забывае гэта святое месца Ала Станіславаўна, наведваецца туды, каб аддаць даніну пашаны загінуўшым, успомніць і матулю, якой не суджана было далей гадаваць сваіх пяцёра дзяцей, у тым ліку маленькую дачушку.

На шчасце, застаўся бацька, а таксама бабуля, якая ў тую восеньскую трагедыю не была на месцы.
— Тата так і не жаніўся, — кажа мая суразмоўца, і слёзы жалю затуманьваюць яе вочы. — Жыў з намі і для нас. Усіх пяцярых вывеў у людзі… Нашы ж Брусы адрадзіліся з папялішча. Вядома, нялёгка давялося і нам, дзецям вайны… Былі дрэнна апранутыя, хадзілі босыя. Але жылі з верай і надзеяй на лепшае. Праглі вучыцца, даражылі роднымі, цанілі мірнае неба над галавой… Памятаецца скупая татава ласка, а часам і няпрошаная сляза на яго няголеным твары, якая хутчэй за ўсё ад бяссілля кацілася па шчацэ…. І сёння, хоць столькі год прайшло, у вачах пасляваенная родная хата, дзе жыла любоў і павага адзін да аднаго…

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Працяг шукайце у “Нарачанскай зарэ” №64 ад 15.11.2017



16 лiстапада 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Людзі нашага краю

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

06-012 возера Мястра лебедзі на Мястры 223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси