Навіны Мядзельшчыны

ДЭЛЕГАЦЫЯ Мядзельшчыны прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, якое адбылося ў Палацы культуры г. Маладзечна. Медалямі “100 гадоў Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі” ўзнагародзілі актыўных членаў КПБ, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў.

♦♦♦

У СУВЯЗІ з 60-годдзем утварэння службы аховы лепшыя работнікі раённага аддзялення атрымалі ўзнагароды і падарункі. Граматай Мінаблвыканкама ўзнагароджаны прапаршчык міліцыі Дзмітрый Баўтрамовіч, граматай упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў заахвочаны прапаршчык міліцыі Сяргей Мялешка, каштоўны падарунак (гадзіннік з лагатыпам) атрымаў прапаршчык міліцыі Сяргей Баўтрамовіч. А вось бацькі сяржанта міліцыі Дзмітрыя Вотчыцава і малодшага сяржанта міліцыі Анатоля Паршуты ад начальніка абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь атрымалі падзячныя лісты за належнае выхаванне сыноў.

♦♦♦

ВУЧНІ 2-6 класаў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі падчас асенніх канікулаў здзейснілі экскурсію ў кіналагічны цэнтр органаў пагранічнай службы ў Смаргоні, а таксама наведалі музей-сядзібу Міхаіла Агінскага ў Залессі.

♦♦♦

ЯК паведамілі ў аддзеле загс райвыканкама, у кастрычніку зарэгістравана 15 шлюбаў. Усяго за дзесяць месяцаў года рашэнне стварыць сямейны саюз прынялі 136 пар.

♦♦♦

У рамках круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый і прадпрыемстваў раёна вызначылі лепшых шашыстаў. У асабістым заліку трэцяе месца заняў жыхар райцэнтра Іван Якімец, другое — у Леанарды Пашкевіч з санаторыя «Сосны». Перамог мядзяльчанін Леанід Козел. Адначасова разыгрывалася і каманднае першынство. Трэцяе месца заняла каманда ТЦСАН, першае і другое падзялілі прадстаўнікі санаторыя «Сосны» і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.



13 лiстапада 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

    Паруснікі                          Касцёл у Засвіры   wjx6x-f4hhi Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси