Навіны Мядзельшчыны

Адкрыта падпіска на першае паўгоддзе 2018 года на друкаваныя СМІ Беларусі, РФ, Украіны, Казахстана. «Белпошта» прапануе юрыдычным і фізічным асобам прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «Падары часопіс дзіцяці» і аформіць падпіску на дзіцячыя друкаваныя СМІ Беларусі на адрасы школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў. Па пытаннях афармлення падпіскі звяртайцеся да паштальёнаў і ў аддзяленні сувязі раёна.

  ♦ ♦ ♦

Дзеля недапушчэння ДТЗ Дзяржаўтаінспекцыя вобласці па 7 лістапада праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечныя канікулы». Супрацоўнікі ДАІ вядуць прафілактычныя размовы сярод дзяцей і дарослых. Пры гэтым звяртаецца ўвага на выкарыстанне хлопчыкамі і дзяўчынкамі святлоадбіваючых элементаў у цёмны час сутак. Арганізуюцца рэйды. Пад асаблівы кантроль узяты ва­дзіцелі, якія перавозяць дзяцей.

  ♦ ♦ ♦

Дажджлівым выдаўся кастрычнік: па даных міжраённага цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя «Азёрная станцыя «Нарач» за месяц выпала амаль двухмесячная норма ападкаў.

  ♦ ♦ ♦

Крывіцкае РГП інфармуе, што адзі­ны дзень скідак пройдзе 9, 16, 23 і 30 лістапада. Падчас яго цэны знізяцца на 17% на ўсе нехарчовыя тавары, у тым ліку ювелірныя вырабы. Акцыі пройдуць у магазінах «Універмаг» і «Мэбля»  Мядзела, універмаг «Родны кут» і «Будаўнік» к. п. Нарач, «Гандлёвы цэнтр» г. п. Крывічы, «Прамтавары» аграгарадкоў Нарач, Будслаў і Княгінін.

 ♦ ♦ ♦

У Мядзельскім ФАЦы пачаўся міжрэгіянальны турнір па міні-футболе. Званне лепшай аспрэчваюць шэсць каманд: «ФАЦ», «Спадарожнік», «Зубраня», «Паставы», «Фламетр» (Вілейка)  і «Шылавічы» з Вілейскага раёна.



06 лiстапада 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi на Блакітных азёрах        лебедзі на Мястры     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси