СУБОТНіК

У РАМКАХ месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый 28-га кастрычніка адбыўся раённы суботнік. Мы ўбачылі яго такім…

У ГОРАДЗЕ
…Шмат людзей працавала на ўборцы апалага лісця за 119-кватэрным домам па вуліцы Юбілейнай. Начальнік сектара страхавых паслуг прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” Святлана Жолудзева расказала:
— Частка работнікаў прыбірае тэрыторыю каля будынка па вуліцы Школьнай, дзе раней месцілася прадстаўніцтва. А тут, акрамя нашага калектыву, працуюць людзі з райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, ветстанцыі, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Падграбаем лісце, потым мужчыны будуць вывозіць яго (у нас ёсць свой транспарт). Мяркуем справіцца.
…Многія добраўпарадкавалі ўласныя тэрыторыі. Як, напрыклад, працоўны калектыў яслей-сада №3 райцэнтра.
— На суботнік выйшлі ўсім калектывам. Падграбаем тэрыторыю, клумбы рыхтуем да зімы, — тлумачыць выхавальнік Марына Малько (цяпер яна выконвае абавязкі загадчыка). — Падтрыманню парадку ўдзяляем увагу пастаянна, але ж і лісце сыплецца зноў і зноў…
— А работу з дзецьмі сёння не арганізоўвалі? Бацькі ж вашых выхаванцаў — на суботніку…
— Дзяжурную групу стварылі, але яна незапатрабаваная: дзетак ніхто не прывёў.
…Было шматлюдна і ў скверыку насупраць кавярні “Беларуская хата”. Там на ўборцы апалага лісця працавалі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.


У АГРАГАРАДКУ

У Слабадзе былі заняты на ўборцы замацаванай тэрыторыі работнікі мясцовай школы. Фронт работ — не абы-які!
— Плошча вялікая, — кажа дырэктар установы адукацыі Зоя Вайцяховіч. — Толькі каб абысці яе, патрэбна хвілін сорак… Каля пяці гектараў школьнай тэрыторыі. Плюс Алея Славы (ранейшая Алея Памяці). Плюс тэрыторыя, прылеглая да кацельні жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Так што і ў мінулую суботу, 14-га кастрычніка, працавалі амаль усім калектывам — за выключэннем настаўнікаў, якія суправаджалі дзяцей на раённыя спаборніцтвы і былі заняты на правядзенні мерапрыемстваў шостага школьнага дня. У гэту суботу зноў працуем амаль усе (у калектыве 24 чалавекі, калі не лічыць сумяшчальнікаў). Дзякуй дырэктару “Слабадской зары” Сяргею Уладзіміравічу Роўду: нам падагналі вялікі прычэп. Мяркую, у яго змесціцца ўсё лісце.
— А школьнікі на суботніку задзейнічаны?
— Не. Сёння праходзяць раённыя спаборніцтвы па летнім мнагаборстве “Здароўе”, туды накіравана каманда ў складзе васьмі чалавек — гэта ўсе нашы старшакласнікі. Школа ж малакамплектная… Так што сёння заняты ўсе: вучні ў спаборніцтвах удзельнічаюць, а настаўнікі і абслуговы персанал шчыруюць на ўборцы лісця.

 


У СЕЛЬГАСАРГАНІЗАЦЫЯХ
Праязджаючы праз тэрыторыю сельгасфіліяла “Дзягілі”, патэлефанавалі дырэктару Аляксандру Варашкевічу. Пацікавіліся, чым адметная гэта субота для гаспадаркі.
— Пра раённы суботнік ведаем, — адказаў Аляксандр Сяргеевіч. — Але, па сутнасці, гэта субота для нас не адрозніваецца ад любой іншай. Людзі працуюць і на фермах, і на палетках… Так было і ў папярэднія суботу і нядзелю — і так будзе ў наступныя.
— Дык, можа, сфатаграфуем некага з найбольш дастойных работнікаў?
— Усе дастойныя, не хацеў бы некага вылучаць. Лепш прыязджайце напярэдадні прафесійнага свята. Або калі завершым рамонт даху на ферме — тады сапраўды будзе чым пахваліцца.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.
На здымках: 1. Прымаюць лісцё на машыну Надзея Кісель і Галіна Валюк; 2. Выйшлі на суботнік прыбіральшчыкі службовых памяшканняў Слабадской сярэдняй школы імя Адама Гурыновіча Ганна Серада і Эльвіра Тарасевіч; 3. Стараюцца вядучы інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Мядзельскай ЖКГ Сяргей Трухаў і рабочы Андрэй Мінальд; 4. Прыбіраюць тэрыторыю работнікі яслей-сада №3.

Фота Аляксандра Высоцкага.



01 лiстапада 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Добраўпарадкаванне

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

возера Глубелька img_4257 Царква ў Крывічах лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси