Навіны Мядзельшчыны

ЯК паведамілі з галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці, налічаны сярэднямесячны заробак на Мядзельшчыне ў студзені-верасні склаў 622,7 руб., у тым ліку ў верасні — 649,4. За дзевяць месяцаў года найвышэйшы ўзровень аплаты працы быў у работнікаў фінансавай і страхавой сферы (у сярэднім — 1083,5 руб.), інфармацыі і сувязі (1080,5), электра-, газа-, водазабеспячэння (904,6). Большы за сярэдні па раёне налічаны заробак быў і ў занятых аперацыямі з нерухомасцю (790,7 руб.), а таксама паслугамі па часовым пражыванні і харчаванні (744,6).

 ♦ ♦ ♦

У СУВЯЗІ з прафесійным святам адзначаны лепшыя аўтамабілісты і дарожнікі. Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны начальнік лінейнай дарожнай дыстанцыі філіяла “ДЭУ № 66” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” Яўген Зубар і вадзіцель аўтобуса мядзельскага вытворчага ўчастка аўтапарка №4 г. Мала­дзечна Леанард Шынкевіч. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена вадзі­целю аўтамабіля філіяла “ДЭУ № 66” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” Андрэю
Аўсюку і вадзіцелю аўтобуса мядзельскага вытворчага ўчастка аўтапарка №4 г. Маладзечна Сяргею Хацяновічу.

  ♦ ♦ ♦

ПАДАТКОВАЯ інспекцыя нагадвае, што 15-га лістапада — апошні дзень уплаты грамадзянамі падатку і арэнднай платы на зямельныя ўчасткі. Каб удакладніць сумы, тэлефануйце па нумарах 55-5-74, 54-7-66.

  ♦ ♦ ♦

ПА выніках раённых спаборніцтваў школьнікаў “Абаронца Айчыны” ў групе “А” лепшай прызнана каманда Мя­дзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, у групе “Б” — Занарацкай СШ. А ў групе “В” перамагла каманда Слабадской СШ імя Адама Гурыновіча.

 ♦ ♦ ♦

ШМАТ добрых эмоцый падаравала вучням пачатковых класаў Княгінінскай СШ свята “Міс Восень-2017”. Дзеці адгадвалі загадкі, стваралі пейзажы, выбіралі пераможцу. Падрыхтавала мерапрыемства настаўніца пачатковых класаў Ірына Папок.



01 лiстапада 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   Касцёл у Мядзеле      Паруснікі                          223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси