Навіны Мядзельшчыны

З 4 ЛІСТАПАДА бягучага года адкрываецца паляванне на зайца русака і беляка, вавёрку звычайную, куніцу лясную і каменную, тхара ляснога, норку амерыканскую і андатру ва ўгоддзях НП “Нарачанскі’’ і эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі “Мядзел” (у зонах, адкрытых для палявання на дробную дзічыну). Паляваць можна ў светлы час сутак па суботах, нядзелях, панядзелках, а таксама ў тыя дні, на якія прыпадаюць дзяржаўныя святы, святочныя дні, аб’яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочымі, і ў асобныя рабочыя дні ў выпадку іх пераносу Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на выхадныя.

  ♦ ♦ ♦

У ДУА «Крывіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» працуе 68 работнікаў, з іх 55 жанчын. У трох мнагадзетных сям’ях выхоўваецца дзевяць дзяцей. Да Дня маці гэтым сем’ям аказана матэрыяльная дапамога. А яшчэ ў школе працавала выстава «Залатыя рукі мамы», дзе матулі прадэманстравалі свой талент, уменне і творчасць.

  ♦ ♦ ♦

У САНАТОРЫІ «Сосны» пачалі аказваць новую працэдуру — аздараўленчыя ванны з пантагематагенам. Такія ванны амалоджваюць арганізм, нармалізуюць артэрыяльны ціск і ўзровень халестэрыну ў крыві, павялічваюць працаздольнасць, здымаюць стрэсы і ўмацоўваюць нервовую сістэму.

 ♦ ♦ ♦

НА падворку аднаго з дамоў па ву­ліцы Стахоўскай аграгарадка Занарач пры правядзенні зямельных работ знайшлі  76-міліметровы артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Небяспечную знаходку абяс­шкодзілі спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы.



30 кастрычнiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   _dsc1133-3 Сядзіба Максіма Танка  лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси