Кастрычніцкая генеральная ўборка

21 КАСТРЫЧНІКА на Мя­дзельшчыне ў рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый прайшоў чарговы суботнік. Хаця з раніцы ішоў невялікі дожджык, гэта не спалохала людзей, якія дружна выйшлі на працу. У горадзе паўсюдна кіпела работа. У пераважнай большасці, як і планавалася, людзі ўбіралі апаўшае лісце, ачышчалі тратуарную плітку, словам, наводзілі чысціню і парадак.

Асабліва шматлюдна было ў гэты дзень ля амфітэатра. Работамі не толькі кіраваў, але і сам актыўна працаваў дырэктар РВУП «Мядзельская ЖКГ» Аляксандр Чарняўскі.

— Аляксандр Мікалаевіч, бачым, дэманціруеце лаўкі, няўжо не будзе ў горадзе амфітэатра? — пытаемся.

— Амфітэатр будзе. Зараз убіраем лаўкі, плітку. А потым бу­дзем надаваць гэтаму месцу больш сучасны выгляд, каб тут стала камфортна і прыгожа, — чуем у адказ.

— Хто тут сёння працуе?

— Прадстаўнікі з розных арганізацый горада. У прыватнасці, з ветлячэбніцы, раённага вузла электрасувязі, банкаў, раёна электрычных сетак, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Людзі з разуменнем адносяцца да пастаўленай задачы, працуюць дружна і зладжана, ніхто не лянуецца. Думаю да 15 гадзін выканаем не малы аб’ём работы. А што не паспеем зрабіць сёння, закончым у другі дзень. Як вядома, у наступным годзе ў нас будзе праходзіць абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2018», таму ўжо зараз патрэбна рыхтаваць горад да гэтага мерапрыемства, — адказвае Аляксандр Мікалаевіч.

 

Матэрыял цалкам чытайце ў “Нарачанскай зарэ” №59 ад 25.10.2017.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

Фота Аляксандра Высоцкага.



25 кастрычнiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Добраўпарадкаванне

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

dsc_5774-3 _dsc1133-3 _06-040 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси