Навіны Мядзельшчыны

У Пухавічах 21 кастрычніка ў рамках абласнога фестывалю “Напеў зямлі маёй” праводзілася ўшанаванне маладых спецыялістаў. Сярод адзначаных і загадчык сектара па рабоце з дзецьмі Мядзельскага ГДК Аксана Мельнічэнка, якая ўзнагароджана Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. Азёрны край на фестывалі прадстаўляў народны ансамбль народнай песні “Скарбніца” (мастацкі кіраўнік Тамара Блізнюк).

 ♦ ♦ ♦

Пачынаючы з 1 лістапада, на працягу месяца ў музеі народнай славы бу­дзе працаваць выстава, прымеркаваная да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яна называецца: “Кастрычніцкая рэвалюцыя — погляд праз стагоддзі”.  На ёй будуць прадстаўлены значкі, маркі, плакаты, паштоўкі, фотаздымкі і іншыя экспанаты з фондаў установы.

  ♦ ♦ ♦

Райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі аб’яўлены завочны творчы конкурс “Педагагічны старт-2017”. Пройдзе ён сярод маладых спецыялістаў са стажам работы не больш за 2 гады пад дэвізам: “Быць педагогам — гэта прызванне, якое дадзена не кожнаму”. Мэта конкурсу — раскрыць творчы патэнцыял маладых педагогаў, замацаваць іх матывацыю да абранай прафесіі, павысіць яе прэстыж і значнасць.

  ♦ ♦ ♦

З мэтай прафарыентацыйнай работы на базе цэнтральнай бібліятэкі імя М. Танка прайшоў адкрыты дыялог на тэму “Я — афіцэр”. Пра прафесіі выратавальніка і міліцыянера расказалі старшакласнікам намеснікі начальнікаў раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях Алег Варабей і ўнутраных спраў Міхаіл Рымант. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіў раённы камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.



25 кастрычнiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  0-178 _dsc1133-3 img_4257

Пабрацімы Мядзела