Песні для артыстаў

У кастрычніку адзначаюць сваё прафесійнае свята людзі, якія справай свайго жыцця абралі сферу культуры. І хоць будзённыя клопаты ў іх звычайна прыпадаюць на выхадныя і святочныя дні, яны не скардзяцца на гэта, а наадварот, з задавальненнем выходзяць на сцэну, каб падарыць радасць і ўзняць настрой іншым. Гэта пастаянныя арганізатары і актыўныя ўдзельнікі розных прадстаўленняў, фестываляў, кірмашоў, канцэртаў, іншых мерапрыемстваў. Прычым не толькі ў сваіх установах культуры, але і раённага, абласнога і нават рэспубліканскага ўзроўню. Ім няма часу сумаваць, бо заўсёды патрэбна быць у форме, каб шчырай песняй і добрым словам прывітаць знаёмых, гасцей нашага краю, правесці майстар-класы па розных відах прыкладнога мастацтва, па­дзяліцца набытымі ведамі, навыкамі, магчыма, штосьці новенькае і для сябе пераняць.

Культработнікі Мядзельшчыны сабраліся разам, каб падвесці вынікі зробленага, пачуць у свой адрас словы ўдзячнасці за адданасць абранай прафесіі, руплівасць і старанне. Першым прывітаў прысутных начальнік аддзела ідэала­гічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў Клімовіч. Надзвычай цёплым было выступленне намесніка старшыні райвыканкама Іны Барыевай.

 

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Фота Аляксандра Высоцкага.

Працяг чытайце ў “Нарачанскай зарэ” №58 ад 21.10.2017.



24 кастрычнiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

84 Сядзіба Максіма Танка  Касцёл у Мядзеле  Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси