Ёсць дзе прыкласці рукі

ЗГОДНА з распараджэннямі аблвыканкама і раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі Мядзельшчыны праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Па сутнасці,  гэта работа не спыняецца круглы год. Месячнік жа, як генеральная ўборка, толькі ўзмацняе і актывізуе яе. У ліку асноўных работ падчас месячніка, як, дарэчы, было заўсёды, — уборка смецця і ліквідацыя несанкцыянаваных звалак, спілоўванне старых дрэў, навядзенне парадку ўздоўж дарог і ў лясных масівах, у населеных пунктах. Кожнаму ёсць дзе прыкласці  рукі. Дзякуючы агульным намаганням і горад, і вёскі зменяць свой знешні выгляд, стануць больш чыстымі і прывабнымі. А ці ўсё магчымае робіцца на месцах? Гэта і паспрабавалі высветліць у час маніторынгу спецыялісты санітарнай і экалагічнай служб, наведаўшы некаторыя прадпрыемствы і населеныя пункты раёна, машынныя двары і жывёлагадоўчыя фермы сельгаспрадпрыемстваў.

Адразу варта адзначыць, што выкананы пэўны аб’ём работы па навядзенні парадку на зямлі, але многае яшчэ застаецца па-за ўвагай асобных кіраўнікоў. На ферме «Баяры» ААТ «Мядзелаграсэрвіс» не ачы­шчана пляцоўка для часовага захоў­вання гною, таму пасля дажджоў яго вадкая фракцыя расцякаецца па наваколлі. З воданапорнай вежы пастаянна струменіць вада. А гэта — неэканомнае выкарыстанне водных і энергарэсурсаў. Няўжо таварыства такое багатае, каб грошы проста выкідваць на вецер?!

 

Маніторынг правялі:

С. ДАЛІБА.

А. ФЁДАРАВА.

Памочнікі ўрача-гігіеніста ДУ «Мядзельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

А. КУЛЬЧЫНСКАЯ.

Галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

І. ЛУБНЕЎСКІ.

Загадчык аддзела курорта, турызму і АПК

рэдакцыі раённай газеты «Нарачанская зара».

Матэрыял цалкам чытайце ў “Нарачанская зарэ” №58 ад 21.10.2017



23 кастрычнiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Добраўпарадкаванне

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

    Паруснікі                          223_ Лебедзі на Нарачы Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси