Упрыгажэнне жанчыны — лёс яе дзяцей!

Адным з галоўных мерапрыемстваў Тыдня маці стаў урачысты прыём у райвыканкаме жанчын, якія выхоўваюць адораных, таленавітых дзяцей, чые поспехі ў вучобе, спорце, на музычным небасхіле з’яўляюцца гонарам не толькі бацькоў, педагогаў, але і сінявокай Мядзельшчыны.

Адразу да прысутных матуль звярнуўся старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка. Анатолій Мар’янавіч ад імя раённага выканаўчага камітэта, ад сябе асабіста павіншаваў запрошаных з Днём маці. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што маці ў яго разуменні — самы дарагі чалавек у жыцці. Большасць матуль працуе і добрасумленна выконвае свае службовыя абавязкі, якія ўмела сумяшчае з выхаваннем дзяцей і шматлікімі хатнімі клопатамі. А калі жанчына-маці яшчэ і кіраўнік, то яна ўвогуле здзяйсняе подзвіг, хоць так часам і не лічыць. Анатолій Мар’янавіч пажадаў прысутным на прыёме жанчынам зда­роўя, сямейнага дабрабыту, усмешак, цяпла, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Каб кожны дзень прыносіў толькі радасць і выдатны настрой.

З вуснаў вядучай — Ганны Казакевіч — гучалі вершаваныя і празаічныя радкі пра прадстаўніц слабай паловы чалавецтва. Дэманстраваліся таксама відэаролікі, праслаўляючыя мацярок. Далей ішоў аповед пра дзяцей жанчын, запрошаных на мерапрыемства. Гэты спіс пачынаў Ігар Балюк — навучэнец ліцэя БДУ, актывіст грамадскага школьнага жыцця, пастаянны ўдзельнік прадметных конкурсаў, дыстанцыйных алімпіяд. Называлася і мама юнака — Ала Міхайлаўна.

Наталля Роўда займаецца ў гімназіі-інтэрнаце г. Мядзела. Яна — старанная вучаніца з высокім інтэлектуальным патэнцыялам, мае свой пункт гледжання, стрыманая ў эмоцыях, вельмі сціплая. Мама дзяўчыны Алена Альбінаўна — яе надзейная сяброўка, апора і падтрымка.

Арцём Бардыньш са Сваткаўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М. Танка.

 

 Працяг чытайце ў “Нарачанскай зарэ” №57 ад 18.10.2017

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Фота Аляксандра Высоцкага.



19 кастрычнiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 Царква ў Крывічах лебедзі на Мястры Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела