І кар’ер, і сметнік

КАМІТЭТ дзяржаўнага кантролю вобласці адзначае павелічэнне колькасці выпадкаў парушэння сельскагаспадарчымі арганізацыямі зямельнага і прыродаахоўнага зака­надаўства падчас эксплуатацыі ўнутрыгаспадарчых кар’ераў. Толь­кі на працягу апошняга месяца падобныя факты выяўлены на тэрыторыі Бярэзінскага, Капыльскага і Чэрвеньскага раёнаў. Напрыклад, ВУП “Прыортранс­Агра” паблізу ад малочнатаварнай фермы “Сунаі” Капыльскага раёна арганізавала несанкцыянаваны кар’ер па здабычы пяску, а ўтвораныя пасля земляных работ выступы запаўняліся будаўнічымі, вытворчымі і расліннымі адыходамі. Не было парадку і на легальным кар’еры прадпрыемства паблізу аг. Грозава — у парушэнне заканадаўства пясок здабывалі на глыбіні больш за 5 метраў, а на тэрыторыі кар’ера таксама размяшчаліся значныя аб’ёмы будаўнічых адыходаў (смецця). У кар’еры КСУП “Ганута-Агра” Чэрвеньскага раёна, акрамя факту здабычы пяску на глыбіні, якая перавышае нарматывы, выявілі месцы захавання вытворчых адыходаў і паморку жывёлы. Падобныя парушэнні выяўлены ў ААТ “Бярэзінскі” Бярэзінскага раёна. Матэрыялы па ўсіх фактах парушэння зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства накіраваны ў мясцовыя органы ўлады і кампетэнтныя службы для прыняцця прадугледжаных заканадаўствам мер рэагавання.

Упраўленне кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці.

 



13 кастрычнiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Фотападарожжа

_06-040 на Блакітных азёрах        223_ Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси