Навіны Мядзельшчыны

У РАЙВЫКАНКАМЕ адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з дэлегацыяй Саюза сельскіх гмін Падляшскага ваяводства Рэспублікі Польшча на чале са старшынёй праўлення ССГПВ Міраславам Лехам пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Польшча ў Беларусі Конрада Паўліка.

♦ ♦ ♦

НА базе Нарацкай сярэдняй школы №2 у гутарцы за «круглым сталом» і па абмене вопытам работы па тэме «На парозе інклюзіі: ад тэорыі да практыкі» сустрэліся настаўнікі-дэфектолагі нашага і Вілейскага раёнаў. Адбылася цікавая і карысная размова педагогаў.

♦ ♦ ♦

1 КАСТРЫЧНІКА, у Дзень пажылых людзей, да жыхароў аддзялення кругласутачнага знаходжання грама­дзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Вузла Мядзельскага ТЦСАН з канцэртнай праграмай завітаў народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Вузлянка». Разам з артыстамі пражываючыя пелі песні сваёй маладосці, для іх гучалі вершы і байкі. Мерапрыемства атрымалася цікавым і ўсім вельмі спадабалася.

♦ ♦ ♦

ПРАДСТАЎНІКІ Мядзельшчыны прынялі ўдзел у 24-й Міжнароднай турыстычнай выставе «Турбізнес-2017» у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі», якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа». На стэндзе Мядзельскай дэстанацыі былі прадстаўлены байдарачная аграсядзіба «Вузлянка», этнакультурны комплекс «Наносы-Наваселле», экскурсійна-турыстычны комплекс «Аптэкарскі сад», аздараўленчыя ўстановы раёна.



12 кастрычнiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  Касцёл у Засвіры   223_ dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси