Папаўняючы кармавыя запасы

БУДЗЕ ўдосталь кармоў — будзе прадукцыя жывёлагадоўлі. А ў выніку ў касу таварыства будуць паступаць грашовыя сродкі. Добра разумеюць гэта механізатары ААТ «Мядзелаграсэрвіс», а таму і стараюцца папаўняць кармавыя запасы. Зараз самы час для ўборкі курурузы. А вырасла яна сёлета добрая. У гэтым пераканаліся, наведаўшы палетак ля вёскі Лук’янавічы. У густой кукурузе амаль поўнасцю хаваўся камбайн. Таму здалёку цяжка было заўважыць, дзе працуе тэхніка. Але, пад’ехаўшы бліжэй, убачылі трактары і аўтамабілі, якія чакалі сваёй чаргі пад загрузку.

 

Неўзабаве на поле прыехаў і дырэктар таварыства Уладзімір Бабкевіч. Ён расказаў, што кукуруза сёлета займала 315 гектараў. Палову плошчаў ужо убралі.

— Напрыклад, за мінулы дзень убралі 11 гектараў і заклалі 215 тон сіласу, — кажа Уладзімір Іосіфавіч.

Усяго ў гаспадарцы плануюць назапасіць 6000 тон сіласу. Фактычна ўжо закладзена ў траншэі 2764 тоны. Акрамя таго, для грамадскага статка нарыхтавана 645 тон сена і 6960 тон сенажу. Можна спадзявацца, што ў кармушках рагуль не будзе пуста зімой.

— Хто тут убірае кукурузу? — пытаюся ў дырэктара.

— Сяргей Гусакоў. Старанны, адказны работнік, — чую ў адказ. — Вось-вось павінен наладзіць свой «КЗР» і Уладзімір Зайцаў. Тады работа пойдзе спарней…

Хапала тэхнікі і для адвозкі масы: чатыры «МАЗы», два трактары «МТЗ» з прычэпамі.

— Ці далёка возіце? — пытаюся ў механізатара Сяргея Ахрамовіча, які выйшаў з кабіны трактара «МТЗ-82.1».

— Зусім блізка. На тэрыторыі былога машыннага двара ў Лук’янавічах зрабілі бурт. Таму і чарга пад загрузку, — чую ў адказ. — Казалі, што хутка павінна прыехаць другая касілка, тады хутчэй будзе.

— Напэўна пасля дажджу крыху гразкавата? — цікаўлюся.

— Так, далёка не ўсюды без прабуксоўкі праедзеш, — адказвае вадзіцель аўтамабіля «МАЗ» Уладзімір Касяк. — Але стараемся. Не пакідаць жа кукурузу на зіму ў полі…

Зазірнулі мы і на месца закладкі сіласу. Паступаючую масу бесперапынна трамбаваў «Амкадор». Знаёмімся з механізатарам.

— Аляксей Варановіч, — прадстаўляецца ён. — Учора пасля палудня тут пачалі закладваць сілас. А да гэтага закладвалі траншэю ля фермы «Баяры».

— Цэлы дзень на трамбоўцы. А як з абедам? — пытаюся.

— Прывозяць. Пытанняў няма.

— Трамбаваў, напэўна, і сянажную масу?

— Так. А потым працаваў на камбайне, убіраў збажыну. Зараз зноў на трамбоўцы, — адказвае Аляксей Казіміравіч.

Пакуль мы размаўлялі, пад’ехаў да траншэі чарговы «МАЗ», кузаў якога даверху быў запоўнены здробненай кукурузай. Разгрузіўшыся, ён хутка накіраваўся на палетак.

— Прастойваць не даводзіцца, — усміхаецца Аляксей. — Хлопцы расслабляцца не даюць. А яно так і павінна быць. Восень прыспешвае.

— Вы цэлы дзень на працы. А як харчуецеся? — задаю чарговае пытанне.

— Ніякай праблемы. Прывозяць гарачыя абеды, — чую ў адказ. — Дзякуй поварам, стравы заўсёды свежыя, смачныя.

Каб не затрымліваць механізатара, мы хутка развіталіся, а ён таропкаю хадой пакрочыў да свайго «Амкадора».

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

На здымках: на трамбоўцы сіласнай масы працуе Аляксей Варановіч; механізатар Сяргей Ахрамовіч і ва­дзіцель «МАЗа» Уладзімір Касяк.

Фота Аляксандра Высоцкага.

 



07 кастрычнiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах Царква ў Слабадзе Сядзіба Максіма Танка  _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси