Мы едзем, ездем, едзем…

У СТАЛІЦЫ 17 жніўня гэтага года на скрыжаванні вул. Мірашнічэнка і МКАД адбылося ДТЗ, у якім загінулі два чалавекі.

Каля 7 гадзін раніцы вадзіцель мінскай арганізацыі, якая займаецца аказаннем паслуг па перавозцы пасажыраў аўтамабілямі таксі, рухаючыся на таксі “Рэно-Логан” у накірунку вул. Гамарніка, сутыкнуўся з аўтобусам “МАЗ-105065”, які паварочваў налева на кальцавую дарогу. У выніку дарожна-транспартнага здарэння адзін пасажыр аўтамабіля “Рэно-Логан” загінуў на месцы, другі памёр у аўтамабілі “хуткай дапамогі” па шляху ў медустанову. Вадзіцель і яшчэ адзін пасажыр атрымалі пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, з якімі былі шпіталізаваны.

Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У сувязі з фактам прычынення шкоды жыццю грамадзян, філіялам Транспартнай інспекцыі па Мінску і вобласці Міністэрства транспарта і камунікацый Рэспублікі Беларусь праведзена пазапланавая праверка арганізацыі перавозчыка аўтамабілем-таксі. Па выніках праверкі былі выяўлены шматлікія факты парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь у вобласці аўтамабільнага транспарта:

- не ў поўнай меры ажыццяўляецца кантроль над выкананнем “Палажэння аб працоўным часе і часе адпачынку для вадзіцеляў”, зацверджанага пастановай Мінтранса Рэспублікі Беларусь № 82 ад 25.11.2010 года. Выяўлена пяць фактаў перавышэння вызначанага часу кіравання аўтамабілем вадзіцелем, чатыры факты скарачэння паміж зменамі адпачынку, а таксама адзінаццаць выпадкаў парушэння штотыднёвага адпачынку;

- не належным чынам праводзіцца кантроль за работай супрацоўнікаў (не кантралюецца міжзменны адпачынак, што цягне за сабой выезд на лінію вадзіцеляў у стомленым стане);

- на працу ў арганізацыю людзі прымаюцца па дагаворы-падрадзе, што не гарантуе працу вадзіцеля ў адной арганізацыі. Такім чынам па заканчэнні работы на асноўным месцы ён можа сесці за руль і перавозіць пасажыраў аўтамабілем-таксі цэлыя суткі, што можа мець негатыўныя наступствы;

- у парушэнне “Інструкцыі аб парадку афармлення пуцявых лістоў падчас выканання аўтамабільнай перавозкі пасажыраў” выяўлены 84 факты выпраўлення і незапаўнення неабходных радкоў пуцявых лістоў; – у парушэнне правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў не забяспечана знаходжанне транспартных сродкаў арганізацыі паміж зменамі на спецыяльных стаянках, што дае доступ вадзіцелям да аўтамабіляў у любы час. Такім чынам, у арганізацыі не наладжана работа па забеспячэнні бяспекі перавозак і дарожнага руху, што магло і прывесці да ДТЗ. Вынікі праверкі накіраваны ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь для далучэння да крымінальнай справы.

За грубыя парушэнні заканадаўства матэрыялы праверкі будуць накіраваны ў Міністэрства транспарта і камунікацый Рэспублікі Беларусь для прыняцця рашэння аб спыненні дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі). У гэтым годзе падчас рэйдаў было праверана 3427 машын таксі на тэрыторыі вобласці і Мінска. Выяўлена 359 розных парушэнняў, некаторыя перавозчыкі страцілі права займацца сваёй справай. Да адміністрацыйнай адказнасці ў гэтым годзе быў прыцягнуты 421 чалавек, агульная сума штрафаў склала 14811 рублёў. Аднак, калі меркаваць па ДТЗ са смяротным зыходам з удзелам двух транспартных сродкаў, якія перавозяць людзей, атрымліваецца, што пытанню бяспекі падчас перавозкі пасажыраў увагу ўдзяляць неабходна пастаянна як перавозчыкам, так і кантралюючым органам.

Д. ПАЦКЕВІЧ. Начальнік упраўлення кантролю транспартнай дзейнасці філіяла Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці.



20 верасня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Сядзіба Максіма Танка  img_4257  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси