Навіны Мядзельшчыны

ПРАЦЯГВАЕ радаваць акцыяй “Адзіны дзень зніжак” Крывіцкае РГП. Так, 5, 12, 16, 19 кастрычніка набыць усе нехарчовыя тавары, у тым ліку і ювелірныя вырабы, са зніжэннем кошту на 17% можна будзе ў наступных гандлёвых кропках раёна: “Універмаг” г. Мядзел і г. п. Свір, універмаг “Родны кут” к. п. Нарач,
“Мэбля” г. Мядзел, “Прамтавары” аг. Нарач і аг. Будслаў, “Гандлёвы цэнтр”
г. п. Крывічы, “Будаўнік” к. п. Нарач.

 

 ♦ ♦ ♦

СВЯТА гарбаты “Дзівосныя травы” прайшло ў экскурсійна-турыстычным комплексе “Аптэкарскі сад”. Наведвальнікі змаглі не толькі паспрабаваць адмысловыя фітачаі “Малінавая асалода”, “Бацькаўшчына”, “Мядзельская таямніца” і іншыя, але і прыняць
удзел у майстар-класах народных умельцаў, здзейсніць пазнавальную экскурсію па комплексе, даведацца пра магію зёлак ад Бабулі-Траўніцы і іншае.

 ♦ ♦ ♦

У ШОСТЫ раз у НДЦ “Зубраня” праходзіць змена для юных педагогаў — навучэнцаў профільных педагагічных класаў, лідараў школьнага самакіравання, членаў грамадскіх аб’яднанняў з высокім узроўнем паспяховасці, якія плануюць у будучым стаць настаўнікамі. Падчас змены прадугледжаны творчыя сустрэчы з рэктарам Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя М. Танка Аляксандрам Жуком, з супрацоўнікамі педагагічных СМІ, прадстаўнікамі вышэйшых навучальных устаноў краіны.

 ♦ ♦ ♦

У САЛІГОРСКУ ў абласным мера­прыемстве, прысвечаным Дню настаўніка, прымалі ўдзел і педагогі Мя­дзельшчыны. Настаўніца геаграфіі Нарацкай СШ №2 Таццяна Пракоп прывезла са свята ганаровую ўзнагароду — Падзяку начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.



05 кастрычнiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84 0-178 Касцёл у Засвіры   Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси