На п’едэстале гонару — настаўнік!

 

У кожным з нас з дзяцінства жыве асаблівае ўспрыняцце настаўніцкай прафесіі. Настаўнік, як праваднік, вядзе сваіх вучняў праз гады дзяцінства, юнацтва, пакідаючы незабыўны след у іх жыцці. У мінулую пятніцу ў Мядзельскай сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі ўшаноўвалі тых, хто прысвяціў сваё жыццё менавіта прафесіі настаўніка — маці ўсіх прафесій, як яе яшчэ называюць. Тут адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка.

Ад імя раённай улады педагогаў Мя­дзельшчыны павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева:

— Заўсёды з трапяткім пачуццём чакаю восень, бо для мяне гэта адна з любімых пор года. І перш за ўсё таму, што я таксама настаўнік. Восень для мяне — не дождж,  восень — гэта любімыя вучні, сустрэчы з любімымі настаўнікамі. Няхай для апошніх я зараз кіраўнік, але ўсё роўна яны як і раней называюць мяне Іна, памятаюць мяне з косамі, на гэтай сцэне, памятаюць і добрыя адзнакі, і дрэнныя… У кожнага ў жыцці былі свае настаўнікі, і ад чалавека залежыць, з якім пачуццём ён нясе па жыцці ўспаміны пра іх у сваёй душы, у сваім сэрцы… Паважаныя настаўнікі! Вельмі хочацца, каб з дожджыкам вы сустракаліся толькі на вуліцы, каб у сценах нашых цудоўных устаноў адукацыі не было слёз смутку і крыўды ад не вельмі добрых адзнак. Мне хочацца, каб тыя веды, якія вы атрымалі на працягу многіх гадоў вучобы, а вы вучыцеся і да гэтай пары, аддавалі з радасцю новаму пакаленню. Я рада, што на зямлі ёсць прафесія, у якой існуе вечнасць. Гэта — ваша прафесія. Якія б часы і ўлады не прыходзілі, абавязак настаўніка — вучыць, прызванне — перадаваць веды маладому пакаленню і выхоўваць. І так будзе заўсёды. І за гэта вам — вялікая ўдзячнасць!

Інна ЯРЧАК.

Фота Аляксандра Высоцкага.

Працяг матэрыала шукайце ў “Нарачанская зарэ” нумары 53 ад 4.10.2017

 



04 кастрычнiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  06-043 84 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси