Восеньскія клопаты занеўцаў

“КЗРам” кіруе Мікалай Арлоў.

У ААТ “Зані” сяўбу азімых збожжавых правялі ў аптымальныя тэрміны.

Цяпер убіраюць кукурузу.  Пад гэту культуру сёлета адведзена 200 га — на 80 больш, чым у мінулым годзе. “Ураджай лепшы, чым летась, — кажа дырэктар гаспадаркі Уладзімір Шмара, якога сустрэлі на полі за Занямі. — Асобныя палі — каля Вусаўшчыны і Раманаўшчыны — далі больш за 400 цэнтнераў з гектара. Але гэта на пяску. А на пераўвільготненых участках — самі ж бачыце — кукуруза ўрадзіла горш. У сярэднім ураджайнасць, думаю, складзе цэнтнераў пад 250 з гектара”.

Поўным ходам ідзе нарыхтоўка кукурузнага сіласу. Адну траншэю (дарэчы, пабудаваную сёлета) каля фермы “Вусаўшчына” ўжо напоўнілі, пачалі закладку другой. Святаславу Клебану, які трактарам “МТЗ-3022” трамбуе сіласную масу, сумаваць не даводзіцца, бо тэхнікі на адвозцы хапае. Гэта два “МАЗы” (кіруюць імі

На трамбоўцы сіласнай масы заняты Святаслаў Клебан.

Аляксандр Карабейнік і Мікалай Сіўчык), “МТЗ-1221” (Іван Кутузаў), “МТЗ-952” (Пётр Паршута),
“МТЗ-82” (Аляксандр Апацкі). А ўбіраюць царыцу палёў два “КЗРы”.

Малады механізатар Іван Кутузаў.

…Але ж восеньскія клопаты — гэта не толькі ўборка кукурузы.

У гаспадарцы вядзецца ўздым зябліва (Вячаслаў Лісіцкі на
“МТЗ-3022”).

Ды і фермы (а іх у гаспадарцы тры: “Зані”, “Вусаўшчына” і “Бадзені”) да зімы рыхтаваць трэба… “Працы яшчэ шмат. Дзверы і вокны рамантуем, уцяпляем, — тлумачыць кіраўнік гаспадаркі. — Будаўнічай брыгады ў нас няма, таму ў гэтай справе паўдзельнічалі ўжо  многія работнікі пад кіраўніцтвам інжынера па працаёмкіх працэсах Пятра Вараб’я”.

 

 Наталля ЛІСІЦКАЯ.

 Фота Аляксандра Высоцкага.

 



04 кастрычнiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-170 06-043 Рэчка Нарачанка        возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела