Вось дык налавіў!

РАЁННЫМ аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа аб незаконнай здабычы вугра.На возеры Нарач дзяржінспектарамі аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы 43-гадовы жыхар раёна, які займаўся здабычай рыбы незаконным спосабам. Выкарыстоўваючы забароненую прыладу для рыбалоўства, прынцыпы якой заснаваны на выкарыстанні электрамагнітнага поля, мужчына здабыў 8 асобін вугра і 2 лінёў, агульнай вагой 10 кілаграмаў. Сума шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, склала больш за 20700 рублёў.

Мужчына затрыманы па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконная здабыча рыбы ці іншых водных жывёл, у тым ліку з выкарыстаннем прылад лову, прынцыпы работы якіх заснаваны на выкарыстанні электрамагнітага поля, пацягнуўшае прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры). Следствам накладзены арышт на маёмасць мужчыны. Прылады і прадметы, якія выкарыстоўваліся для незаконнай лоўлі, канфіскаваны і накіраваны на экспертызу.

За ўчыненне злачынстваў, кваліфікаваных па арт. 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прадугледжаны розныя пакаранні, у тым ліку ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў.

Асабліва буйным памерам ва ўзгаданым артыкуле Крымінальнага кодэкса прызнаецца памер урону на суму ў 250 і больш разоў, якая перавышае памер базавай велічыні, устаноўленай на дзень учынення злачынства.

Т. БЕЛАНОГ. 

Афіцыйны прадстаўнік УСК па вобласці.

 



04 кастрычнiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

 возера Мястра  _dsc1133-3 возера Глубелька wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси