Не спакушайце злодзея!

КРАДЗЕЖ маёмасці з’яўляецца правапарушэннем, якое людзі ўчыняюць па сваёй асабістай карыслівай зацікаўленасці. Аспектам, які спрыяе ўчыненню крадзяжоў, часта становіцца бестурботнасць, халатнасць уласніка, які не забяспечвае на патрэбным узроўні захаванасць сваёй маёмасці, а ў некаторых выпадках поўнае нежаданне прымаць меры па выкананні мінімальных умоў, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных замахаў з боку крымінальных элементаў.
Для пранікнення ў дачныя памяшканні грамадзян зламыснікі выкарыстоўваюць розныя спосабы, у тым ліку ўзлом дзвярэй, уздзеянне на акно, падбор ключа, паварот сарцавіны замка, а часам крадзеж адбываецца і шляхам свабоднага доступу.
Прадметамі злачынных замахаў з’яўляюцца як бытавая тэхніка, так і прадукты харчавання, адзенне, абутак, прадметы хатняга ўжытку. Пранікаючы ў дачны дом і размешчаныя побач падсобныя памяшканні, зладзеі крадуць будаўнічы інвентар, бензапілы, электрычную садовую тэхніку і іншую маёмасць, пакінутую ўладальнікамі на доўгі перыяд часу. Але крадзяжы не ўзнікаюць ніадкуль. Злачынца павінен быў ведаць, дзе красці, што, ці акупіцца рызыка.
Заўсёды ёсць магчымасць папярэдзіць крадзеж маёмасці. Вам дапамогуць наступныя парады:
- калі выходзіце з дома, гаража, абавязкова зачыняйце дзверы, вокны на ўсе замкі;
- пазбягайце размоў на тэму свайго месцазнаходжання, асабліва ў прысутнасці чужых людзей і дзяцей. Нагадвайце дзецям, што нельга расказваць незнаёмым пра тое, хто знаходзіцца дома, а таксама дзе могуць захоўвацца ключы ад дома;
- абсталюйце дачу ці гараж, транспартны сродак рознымі тэхнічнымі прыстасаваннямі, напрыклад, металічнымі дзвярамі, рашоткамі на вокнах, ахоўнай сігналізацыяй, відэаназіраннем. З такімі мерамі аховы ваша маёмасць не будзе цікавай для патэнцыяльных злачынцаў;
- калі застанеце сваё жыллё ўзламаным, нічога не прыбірайце і не чапайце. Так вы знішчыце сляды і доказы злачынства. Спакойна пачакайце прыезду міліцыі;
- падтрымлівайце добрыя адносіны з суседзямі, а ў выпадку вашай адсутнасці прасіце іх панаглядаць за дачай;
- не пускайце ў дачны дом і гараж малазнаёмых людзей.
Спосабаў пранікнення ў чужое жыллё, гараж існуе шмат. Лепшага ж спосабу засцерагчыся ад злачынцаў, чым усталяванне ахоўнай сігналізацыі, пакуль не вынайшлі. Заключыўшы дагавор на ахову жылля, Дэпартамент аховы МУС бярэ на сябе абавязацельствы па захаванасці вашай маёмасці. Пад ахову прымаюцца не толькі памяшканні з асабістай маёмасцю грамадзян, але і іншыя пабудовы: гаражы, падвалы, хлявы, якія стаяць асобна ці знаходзяцца ў масіве. Ёсць нават магчымасць аховы нетэлефанізаваных памяшканняў, выкарыстоўваючы каналы “GSM”. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Аматарам “лёгкай” нажывы хачу нагадаць, што крадзеж з дачнага дома з’яўляецца крадзяжом з пранікненнем у жыллё. За дадзенае злачынства прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 4-х гадоў.
А. ПРУДНІКАЎ.
Начальнік аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, капітан міліцыі.



27 верасня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Бяспека, Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

06-012 від на Мядзел возера Мястра  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси