На ваенную службу!

УКАЗАМ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня гэтага года № 261 “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве” з мэтай падтрымання баявой гатоўнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь пастаноўлена прызваць у жніўні-лістападзе бягучага года на тэрміновую службу, службу ў рэзерве грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

З мэтай арганізацыі выканання патрабаванняў Указа 8 верасня гэтага года на базе Мінаблвыканкама пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама-старшыні абласной прызыўнай камісіі Віктара Сірэнкі адбыўся аднадзённы інструктыўна-метадычны збор з членамі і сакратаром Мінскай абласной, старшынямі і членамі раённых прызыўных камісій па пытаннях чарговага прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе бягучага года.
Абарона Рэспублікі Беларусь з’яўляецца канстытуцыйным і свяшчэнным абавязкам кожнага грамадзяніна. Таму грамадзяне, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, павінны няўхільна выконваць абавязкі, прадугледжаныя арт. 18 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і ваеннай службе”, у прыватнасці, з’яўляцца ва ўстаноўленыя час і месца па прызыву (павестцы) ваеннага камісарыята (абасобленага падраздзялення) па месцы жыхарства ці іншага органа, які ажыццяўляе ваенны ўлік.
Артыкулам 10 Закона прадугледжана, што грамадзяне, якія не з’явіліся без уважлівых прычын у пазначаныя месца і тэрмін, якія парушылі абавязкі па ваенным уліку, ухіляюцца ад мерапрыемстваў па прызыве на ваенную службу, ці ад яўкі на зборы ці заняткі і вучэбныя зборы, адмаўляюцца ад атрымання павестак ці накіраванняў ваеннага камісарыята, прыцягваюцца да адказнасці. Такая адказнасць прадугледжана Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (ч. 3 арт. 25.1). Адказнасць за дадзенае правапарушэнне прадугледжана ў выглядзе папярэджання ці накладання штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь.
Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 435) прадугледжана крымінальная адказнасць за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на ваенную службу.
Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ўключае наступныя мерапрыемствы: яўка на медыцынскі агляд (абследаванне), правядзенне медыцынскага агляду (абследавання), пасяджэнне прызыўнай камісіі, яўка прызваных грамадзян у ваенны камісарыят (абасобленае падраздзяленне), на прызыўны (зборны) пункт для адпраўкі да месца тэрміновай ваеннай службы, адпраўка прызваных грамадзян да месца тэрміновай ваеннай службы, службы ў рэзерве і г. д.
Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву, у прыватнасці, можа выглядаць як няяўка без уважлівых прычын на медыцынскі агляд, пасяджэнне прызыўнай камісіі і іншае. Асоба, учыніўшая такое злачынства, караецца штрафам, арыштам ці абмежаваннем волі тэрмінам да двух гадоў ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Часткай 2 пазначанага артыкула прадугледжана адказнасць за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу, якая ўчынена шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання, сімуляцыі захворвання, падлогу дакументаў ці іншага падману. Пакаранне за такое злачынства прадугледжана ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам да пяці гадоў ці пазбаўленнем волі на такі ж тэрмін.
Д. ГІРЛОЎСКІ.
Старшы пракурор аддзела па наглядзе за адпаведнасцю заканадаўства ў войсках пракуратуры вобласці, юрыст 1 класа.



27 верасня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

    Паруснікі                          0-170 dsc_5774-3 возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси