Віртуальны раман па крымінальным сцэнарыі

Сёлета ў рэспубліцы адзначаецца рост вымаганняў, звязаных з несанкцыянаваным доступам да акаунтаў карыстальнікаў сацыяльных сетак і наступнай пагрозай распаўсюджвання ў інтэрнэце звестак (у асноўным фота і відэа інтымнага характару), якія пацярпеўшыя хацелі б захаваць у тайне. Калі ў 2016 годзе ў рэспубліцы было зарэгістравана 18 такіх фактаў, то ў першым паўгоддзі 2017-га ўзбуджана 20 крымінальных спраў. Тры з іх — у Мінскай вобласці.
Схема, якой карыстаюцца злачынцы, — не новая, але ад гэтага не менш дзейсная… У адзін цудоўны дзень у сацыяльных сетках з вамі знаёміцца прывабны малады чалавек ці дзяўчына. Завязваюцца віртуальныя адносіны. Субяседнік пакарае вашы сэрца і думкі. Аднак сустрэцца з вамі не спяшаецца: наракае на час і абставіны. Між тым усё часцей спачатку намёкамі, потым адкрытым тэкстам просіць даслаць яму ваша інтымнае фота ці відэа (маўляў, пасля гэтага ён усё кіне і прыімчыць на спатканне). Часам прапануе віртуальны секс. І каб канчаткова растапіць лёд недаверу, просіць прыслаць здымкі. А вы… з галавой акунаецеся ў інтэрнэт-раман і адсылаеце ўсё, што вас просяць… Пакуль у адзін дзень вам не прыходзіць паведамленне з пагрозай апублікаваць ці разаслаць бацькам-знаёмым-падпісчыкам усе дасланыя вамі фота і відэаматэрыялы. З вас патрабуюць пэўную суму на электронны кашалёк.
Многія ўсміхнуцца, быццам на такое могуць павесціся толькі маладыя дзяўчаты. Аднак сёлета з траіх пацярпеўшых дзяўчына была толькі адна. Яшчэ двое — дарослыя, самастойныя мужчыны.
Што рабіць у такой сітуацыі? Сабрацца з духам і прыйсці ў міліцыю, загадзя раздрукаваўшы тэкст сваіх зносін з шантажыстам, таксама трэба прадаставіць файлы, якія, магчыма, стануць набыткам грамадскасці. А яшчэ лепш — не паддавацца на правакацыі малазнаёмых людзей і памятаць, што любая інфармацыя, размешчаная на камп’ютары, падключаным да сеткі Інтэрнэт, можа быць выкарыстана супраць вас.
А. МІНІЧ.
Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў.



25 верасня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Міліцыя, Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры     Паруснікі                          Касцёл у Шэметава   Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси