Навіны Мядзельшчыны

З 18 па 29 верасня праходзіць прафілактычная акцыя “Дзеці без насілля”. Як паведамілі з інспекцыі па справах непаўналетніх райвыканкама, мэта мерапрыемства — зніжэнне колькасці злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды, якія здзяйсняюцца ў адносінах да дзяцей, а таксама павышэнне інфармаванасці непаўнагадовых і іх бацькоў аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні розных паслуг, у тым ліку арганізацыі іх бяспекі.***

Сёлета на тэрыторыі раёна зарэгістравана 20 пажараў. Загаранні адбыліся па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі і абсталявання печак (3 выпадкі), неасцярожнага абыходжання з агнём (9), ігнаравання правілаў эксплуатацыі, мантажу і абсталявання электрасетак і электраабсталявання, іх канструкцыйнага недахопу (6), гульні дзяцей з агнём (1), па іншай прычыне (1). Не абышлося без чалавечых ахвяр.***

У экскурсійна-турыстычным комплексе «Аптэкарскі сад» 30 верасня пройдзе свята гарбаты «Дзівосныя травы». Падчас яго абяцаюць экскурсіі, знаёмства з сакрэтамі бабулі-траўніцы, майстар-класы народных майстроў, забаўляльную праграму. Пройдзе яно з 14 да 18 гадзін. Уваход на свята вольны, паведамляюць у «Аптэкарскім садзе».



19 верасня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 Сядзіба Максіма Танка  84 Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела