Навіны Мядзельшчыны

На раніцу пятніцы найлепшы паказчык на сяўбе азімых збожжавых у таварыстве «Зані». Тут гэтыя культуры пасеялі на 61% ад запланаваных плошчаў. У НП «Нарачанскі» зроблена 56% да плана. У ААТ «Сваткі» гэты паказчык складае 44%, у «Мядзельскім аграпрамэнерга» і СГФ «Дзягілі» — па 43%.

***

Восеньскія раённыя кірмашы стартуюць сёння ў Мядзеле на вуліцы Заазёрнай. Працягнуцца яны 23 і 30 верасня, 14 і 28 кастрычніка і 4 лістапада. Пачынаюцца кірмашы з васьмі гадзін раніцы.

***

У НДЦ «Зубраня» 13 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнага XX Рэспубліканскага злёту юных выратавальнікаў-пажарных. Прывітаў удзельнікаў міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка. Права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь даверылі юным выратавальнікам з каманды Мінскай вобласці — пераможцам мінулага рэспубліканскага злёту. Усе атрады прайшлі ўрачыстым маршам па плошчы і алеі Дружбы. Адбыўся і відовішчны конкурс злёту — «Агляд строю». Прадстаўнікі з васьмі каманд паказвалі свае ўменні ў індывідуальнай і каманднай страявой падрыхтоўцы членам журы, паведамілі з цэнтра «Зубраня».

***

У санаторыі «Прыазёрны» з 1 верасня стартаваў продаж спа-пуцёвак. Разам з гэтым адбыліся і змяненні ў дызайне інтэр’ера спа-цэнтра.

***

У Паставах у выставачнай зале палаца Тызенгаўза прайшла фотавыстава «Пярэградзь і наваколле» Уладзіміра Сіза. А ў канцы тыдня яна пераехала ў Пастаўскі дом рамёстваў і будзе экспанавацца да канца кастрычніка. Прысвечана выстава вёсцы Пярэградзь на беразе возера Мядзел. Упершыню выстава экспанавалася ў маі ў Мядзельскім музеі народнай славы.



15 верасня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

    Паруснікі                          Рэчка Нарачанка        Лебедзі на Нарачы Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси