ПРЫВІТАННЕ, ШКОЛА!

ГОНАР падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь на ўрачыстай лінейцы ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі выпаў выдатніцы Кацярыне Дзюсдзікер і пераможцу рэспубліканскіх спаборніцтваў па веславанні на байдарках Антону Смолку. А званок празвінеў у выкананні першакласнікаў Валерыі Пяткоўскай і Аляксандра Мініча.

Сёлета ва ўстанове адукацыі 510 школьнікаў, з іх 62 — першакласнікі. У Краіну ведаў самых маленькіх навучэнцаў павядуць настаўніцы Таццяна Самко, Лідзія Якуненка і Таццяна Грышкевіч, а дапамогуць першакласнікам на гэтым няпростым шляху выхавальнікі групы падоўжанага дня Святлана Пяркоўская, Таццяна Казлова і Юлія Ільянкова.
Шчымліва і радасна звінеў званок і для пяці маладых спецыялістаў школы: педагога-арганізатара Ігара Барсука, настаўніц англійскай мовы Аляксандры Хутрэнкі і Вольгі Снітавец, гісторыі — Паліны Касяк, геаграфіі — Веранікі Таразевіч.
Найлепшыя пажаданні ў адрас усіх удзельнікаў навучальнага працэсу выказалі намеснік дырэктара школы Іна Наумчык, начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС Валянцін Пяткоўскі, першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Вашкінэль, вядучы спецыяліст Цэнтра банкаўскіх паслуг “Белаграпрамбанка” Таццяна Карабейнік.
А першы ўрок — “Беларусь — мая Айчына!” — быў прысвечаны самым галоўным каштоўнасцям: міру і незалежнасці нашай краіны, яе гісторыі.
…Учора на Мядзельшчыне за парты селі 2544 навучэнцы. Для 211 з іх школьны званок прагучаў упершыню.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.



01 верасня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя, Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах wjx6x-f4hhi Царква ў Слабадзе возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела