Навіны Мядзельшчыны

УСЯГО па стане на 29 жніўня ў раёне ўбрана 91,9% (14437 га) збожжавых культур. Ураджайнасць складае 25 ц/га.

ЗМЯНІЛІСЯ нумары тэлефонаў ва ўсіх паштовых аддзяленнях. Каб патрапіць да начальніка ўчастка, трэба набраць 24-9-31. Тэлефон начальніка аддзялення сувязі “Мядзел-1″ — 24-9-70, а “Нарач” (курорт) —
24-9-48. Астатнюю інфармацыю наконт змянення нумароў тэлефонаў можна атрымаць па нумары даведачнай службы электрасувязі 109 альбо на сайце РУП “Белпошта”.

ЗГОДНА з рашэннем Мінаблвыканкама ўстаноўлены тарыф на сацыяльныя паслугі, якія ўваходзяць у пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забеспячэння грамадзян гэтымі паслугамі. Памер іх без уліку кошту матэрыялаў складае 0,65 руб. за гадзіну.

У этнакультурным комплексе «Наносы-Наваселле» прайшло свята плову — «Плоў-Фэст». За званне лепшай у прыгатаванні гэтай стравы спаборнічалі пяць каманд з Мінска і Нарачанскага краю. Наведвальнікі маглі не толькі прадэгуставаць стравы, але і аддаць свой голас за самы смачны плоў і крэатыўную каманду, паведамляюць з «Наносаў-Наваселля». Галоўны прыз заваявалі прадстаўнікі рэстарана «Кухмайстар» са сталіцы.

ПА інфармацыі азёрнай станцыі “Нарач”, сёлетні жнівень выдаўся надзвычай вільготным. Ужо сёння можна казаць, што ападкаў выпала 210% ад месячнай нормы. А самым спякотным днём гэтага месяца было 12 жніўня, калі слупок тэрмометра падняўся да адзнакі +31,10С.



30 жнiўня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах 06-012 Сядзіба Максіма Танка  _06-040

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси