Маладзёжны працоўны дэсант

ХТОСЬЦІ са школьнікаў летні час бавіў за гульнямі, падарожжамі, хатнімі справамі, але знайшліся і тыя, хто выкарыстаў магчымасць у вольны ад вучобы час паправіць свае фінансавыя справы. Маю на ўвазе ўдзельнікаў сельскагаспадарчага студэнцкага атрада “Сонечны”, які працаваў спякотнымі жнівеньскімі днямі на збожжатаку ў аг. Княгінін ААТ “Пруднікі-Агра”.
На заклік раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” правесці частку летняга часу з карысцю для сябе і сельгаставарыства адгукнуліся дзевяць выпускнікоў і старшакласнікаў з Княгінінскай і Сваткаўскай устаноў адукацыі. Камандзірам у іх быў навучэнец Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхналагічнага каледжа мантажных і пад’ёмнатранспартных работ княгінінец Юрый Шумскі. У абавязкі камандзіра ўваходзіла сачыць за тым, каб усе якасна і добрасумленна выконвалі даведзеныя заданні. Але, як расказаў Юрый, хвалявацца з гэтай прычыны не давялося: усе студатрадаўцы стараліся ад душы.
— Да нас вельмі добра аднеслася кіраўніцтва гаспадаркі, — кажа камандзір. — Ды і для большасці праца на збожжасушылцы аказалася справай не новай. Сам я тут трэці раз. Працавалі ўсе з настроем, складанасцей не было.
— Дзяўчынкі на ўзроўні з хлопцамі шчыравалі? — пытаюся.
— Не, мы іх крыху шкадавалі, сачылі, каб цяжкія шуфлі яны не падымалі.
— На што, калі не сакрэт, разлічваеш патраціць заробленыя грошы?
— Хутчэй за ўсё абнаўлю мабільны тэлефон. Дарэчы, так плануюць зрабіць многія, каб не надакучваць бацькам і мець сучасны гаджэт.
Добрае ўражанне пасля сябе пакінулі хлопцы і дзяўчаты ў загадчыцы склада сельгаспрадпрыемства Людмілы Паслед, якая сачыла за работай студатрада, вяла ўлік іх рабочага часу, пісала нарады і так далей.
— Дзеці вельмі адказныя, старанныя, ім не трэба было ўказваць пальцам, што рабіць, — расказвае Людміла Юльянаўна. — Асабліва вызначыліся Вікторыя Хадалёнак, Вікторыя Шчарбіна, Маргарыта Саковіч, Сяргей Шырко, Віктар Звонік, Яўген Баслык. Ды і астатнія нядрэнна сябе зарэкамендавалі. Вельмі ўдзячны нашым юным памочнікам! Ведаю, што некаторыя з іх паступілі ў навучальныя ўстановы пасля школы, таму ад усяго сэрца жадаю ім поспехаў у вучобе і ўсяго самага найлепшага на новым жыццёвым этапе!
Тры тыдні на збожжатаку ў студатрадзе праляцелі хутка і непрыкметна. Вынікамі працы засталіся задаволены як хлопцы, дзяўчаты, так і сельгаспрадпрыемства, якое пайшло насустрач ініцыятыве маладзёжнага грамадскага аб’яднання. У сёлетнім хлебным караваі “Пруднікаў-Агра” будзе і заслуга “Сонечнага”.
Іна ЯРЧАК.



30 жнiўня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Моладзь

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы 84 0-170 1-12

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси