“УВАГА — ДЗЕЦІ!”

ПА 5 верасня дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “УВАГА — ДЗЕЦІ!”. У гэты перыяд на ўсіх механічных транспартных сродках падчас руху ў светлы час сутак павінна быць уключана блізкае святло фар ці дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці).
Выконвайце нескладаныя правілы бяспекі:
® заўсёды сачыце за дзецьмі, ніколі не пакідайце іх без нагляду, нават калі яны гуляюць у двары і асабліва каля пакінутых транспартных сродкаў;
® калі выязджаеце з дому на аўтамабілі, пасадзіце малое ў аўтакрэсла ці бустэр. Абавязкова пераканайцеся, што дзіця моцна і надзейна прышпілена рамянём бяспекі;
® ні ў якім разе не дазваляйце непаўналетнім узростам да 14 год выязджаць на веласіпедзе на дарогі агульнага карыстання, і нават з 14-гадовым правядзіце інструктаж;
® абавязкова набудзьце дзіцяці спецыяльныя святлоадбіваючыя значкі, наклейкі, кулончыкі і прымацуйце іх на адзенне;
® будзьце прыкладам для дзіцяці — не парушайце правілаў дарожнага руху!
Асаблівая тэма — мабільныя тэлефоны і навушнікі. Выпрацуйце ў дзяцей звычку не размаўляць па тэлефоне і не слухаць музыку ў навушніках, знаходзячыся на праезнай частцы дарогі!
***
Праблема дзіцячага траўматызму застаецца актуальнай. З пачатку года ў вобласці зарэгістраваны 33 ДТЗ (2016 — 55) з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх двое дзяцей загінула (2016 — 4) і 35 (2016 — 54) атрымалі траўмы.
Сярод памылак непаўналетніх пешаходаў, якія сталі прычынамі ДТЗ, з’яўляюцца:
- пераход праезнай часткі дарогі па-за пешаходным пераходам;
- нечаканы выхад з-за транспартнага сродку ці іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляд вадзіцелю;
- знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.
24 мая ў Стоўбцах 50-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем “МАЗ”, наехаў на вучаніцу 9-га класа, якая раптоўна выбегла на праезную частку дарогі ў непасрэднай блізкасці ад нерэгулюемага пешаходнага пераходу. Дзяўчынка ад атрыманых траўм загінула на месцы ДТЗ. Вядома, што на месцы здарэння былі знойдзены мабільны тэлефон і навушнікі да яго.
Акрамя гэтага, праблемай застаюцца і наезды на пешаходаў на пешаходных пераходах.
18 жніўня на аўтамабілі “Toyota Rav-4”, рухаючыся па аўтадарозе Мінск — Магілёў, на 57-м км вадзіцель наехаў на непаўналетнюю дзяўчынку, 2009 г. н., якая пераходзіла дарогу па абазначаным наземным нерэгулюемым пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ дзіця ад атрыманых траўм загінула на месцы.
Памятаць аб правілах дарожнага руху і быць уважлівымі павінны не толькі дзеці, але і іх бацькі. Бо часам менавіта дарослыя ствараюць небяспечныя сітуацыі для сябе і сваіх дзяцей.
30 чэрвеня на 43-м км аўтадарогі Першаі — Івянец — Нясвіж у Стаўбцоўскім раёне 28-гадовы вадзіцель аўтамабіля “Фальксваген” падчас выезду з другараднай не саступіў дарогу аўтамабілю “Сітраен-Ксанція”. Пасля сутыкнення “Фальксваген” з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ пацярпела 5 чалавек: 4 дарослыя і 2-гадовая дзяўчынка, якая ў момант аварыі знаходзілася на руках у матулі. Дзіцячага аўтакрэсла ў аўтамабілі не было.
Паважаныя бацькі! Ад сітуацыі, якая раптоўна можа ўзнікнуць на дарозе, не застрахаваны ніхто. Паклапаціцеся загадзя пра сваіх пасажыраў. Перавозьце дзяцей толькі ў спецыяльных утрымліваючых прыстасаваннях, прасачыце за тым, каб і дарослыя былі прышпілены рамянямі бяспекі. ДАІ нагадвае, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч. 5 арт. 18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь у адносінах да вадзіцеля накладваецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання ці штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.
З пачатку года зарэгістравана 8 ДТЗ з удзелам дзяцей-веласіпедыстаў, прычым 6 (!) здарэнняў адбылося па іх жа віне.
14 жніўня каля 19 гадзін на вул. Школьнай у пас. Кастрычніцкі Смалявіцкага раёна 6-гадовы веласіпедыст, выязджаючы з двара на вуліцу, стукнуўся аб аўтамабіль “Форд-Транзіт”, які спыніўся. Як стала вядома, вадзіцель аўтамабіля, убачыўшы справа дваіх дзяцей на веласіпедах, якія набліжаліся, прымяніў экстраннае тармажэнне. З атрыманымі траўмамі малалетні веласіпедыст шпіталізаваны для абследавання.
Зарэгістравана таксама адно ДТЗ з удзелам непаўналетняга вадзіцеля мотатранспарта.
У пачатку мая ў аг. Сенніца Мінскага раёна непаўнагадовы вадзіцель, 2002 г. н., не маючы правоў на кіраванне транспартным сродкам, кіруючы мапедам “Альфа BD50QA”, падчас праезду праз штучную няроўнасць не справіўся з кіраваннем і перакуліўся на праезнай частцы. У выніку ДТЗ падлетак з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені, страсеннем галаўнога мозгу, шматлікімі ўдарамі шпіталізаваны.
Узгаданыя прыклады ДТЗ сведчаць пра недысцыплінаванасць саміх дзяцей, а таксама пра адсутнасць кантролю з боку дарослых у адносінах да непаўнагадовых. У выпадках выяўлення супрацоўнікамі міліцыі фактаў парушэння ПДР непаўнагадовымі, у адносінах да бацькоў могуць складацца адміністрацыйныя пратаколы па арт 9.4 КоАП Рэспублікі Беларусь.
У перыяд правядзення акцыі “Увага — дзеці!” правіламі прадпісана ўключэнне блізкага святла фар. Толькі за час мерапрыемства з 25 мая па 5 чэрвеня бягучага года супрацоўнікі АДАІ вобласці за парушэнне ПДР да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.14 ч.3 КоАП Рэспублікі Беларусь прыцягнулі 3800 вадзіцеляў.
АДАІ РАУС.



30 жнiўня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Міліцыя, Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi 1-12 Царква ў Крывічах 0-178

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси