Ёсць і пэўныя недапрацоўкі

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжаны шэраг пытанняў. Адно з асноўных — “Аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна за I паўгоддзе 2017 года”. Дакладчык — намеснік старшыні райвыканкама Наталля Апановіч — дала грунтоўную характарыстыку работы галін народнай гаспадаркі за адзначаны перыяд. Назвала як станоўчыя моманты, так і недахопы. Прычым уся інфармацыя, якая даводзілася прысутным, падмацоўвалася слайдамі. У прыватнасці, Наталля Расціславаўна падкрэсліла, што па выніках I паўгоддзя бягучага года выкананы тры з сямі прагнозных паказчыкаў. А гэта — экспарт тавараў (складваецца, дарэчы, ужо гадавы паказчык — аўт.), колькасць працаўладкаваных грамадзян на нанава створаныя рабочыя месцы за кошт новых вытворчасцей і прадпрыемстваў, а таксама вытворчасць валавой прадукцыі ў сельгаспрадпрыемствах. За I паўгоддзе гэтага года выпушчана прамысловай прадукцыі на суму 10,5 млн рублёў. План па атрыманай выручцы за кошт яе рэалізацыі выкананы на 57,9%. Па стане на 1 ліпеня запасы гатовай прадукцыі на складах склалі 3,7% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы за 6 месяцаў 2017 года выкарыстана інвестыцый у асноўны капітал на суму 14,2 млн рублёў ці 38,7% да ўзроўню 2016 года. Толькі 51,2% інвестыцый з агульнага аб’ёму да ўзроўню леташняга паказчыка накіравана на будаўніча-мантажныя работы. У параўнанне з мінулым годам менш на 2,1 тыс. кв. м уведзена ў эксплуатацыю жылля.
Калі гаварыць увогуле, то па раёне аб’ём экспарту паслуг за студзень-чэрвень склаў 108,5% да адпаведнага перыяду летась. А без уліку арганізацый, падпарадкаваных органам дзяржаўнага кіравання, названы паказчык не выкананы: пры прагнозе 104,0% ён дасягнуў лічбы 91,3%. За гэты ж перыяд тэмп росту па экспарце турыстычных паслуг склаў 110,8% у параўнанне з тым, што быў летась. Ішла размова ў цэлым таксама пра недастатковую напаўняльнасць здраўніц, якая сёлета меншая, чым была ў мінулым годзе. Прыводзіліся прычыны такой няпростай сітуацыі, што, па словах дакладчыцы, не лепшым чынам уплывае на фінансавыя паказчыкі санаторна-курортных устаноў.
Акрамя таго, спынілася Наталля Расціславаўна на рабоце аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, на ўпушчэннях, якія назіраюцца ў дадзенай сферы народнай гаспадаркі, і сваім бачанні выпраўлення няпростага становішча, якое там склалася. Разам з тым, засяродзіла ўвагу прысутных кіраўнікоў на стане дэбіторскай і крэдыторскай запазычаснасці арганізацый раёна, на выкананні задання па заработнай плаце, узроўні зарэгістраванага беспрацоўя. Асобна праінфармавала пра выкананне бюджэту раёна за I паўгоддзе 2017 года.
Пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця аграпрамысловага комплексу Мядзельшчыны расказаў выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Уладзімір Дытко. У прыватнасці, Уладзімір Аляксандравіч паведаміў, што ўсе 14 сельгасарганізацый перавысілі за 6 месяцаў гэтага года ўзровень вытворчасці да адпаведнага перыяду мінулага года. У цэлым палепшыліся справы ў галіне жывёлагадоўлі, а вось у раслінаводстве атрыманы недабор прадукцыі. Павялічылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы, свіней. Сярэдні надой малака ад каровы склаў за I паўгоддзе 2017 года 2028 кілаграмаў, што на 217 кілаграмаў больш адпаведнага мінулагодняга паказчыка. Рэалізавана за гэты час 16004 тоны малака альбо 112,9% да аналагічнага перыяду летась. Восем гаспадарак з 13, якія займаюцца вытворчасцю малака, дапусцілі таварнасць яго ніжэй за 80%. Найменшы названы паказчык у ААТ “Слабадская зара”, “Мядзелаграсэрвіс”. Самая нізкая сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы ў ААТ “Слабадская зара”. Стабільна стратным застаецца вырошчванне маладняку буйной рагатай жывёлы, свіней. Дапускаюцца страты і з-за перарасходу кармоў. Рэнтабельнасць па канчатковым выніку за 6 месяцаў гэтага года ад усёй дзейнасці склала мінус 5,0%. Стратна спрацавалі па канчатковым выніку тры гаспадаркі — ААТ “Мядзелаграсэрвіс”, “Слабадская зара” і СК “Брусы”. Аналізуючы работу гаспадарак раёна, прамоўца ўказаў на недахопы, спыніўся на задачах, якія сёння стаяць перад галіной.
На становішча ў сацыяльнай сферы звярнула ўвагу намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Іна Іванаўна праінфармавала пра стан дэмаграфічнай сітуацыі на тэрыторыі раёна, пра колькасць працуючых у ахове здароўя, культуры, адукацыі азёрнага краю, пра выкананне платных паслуг у галінах народнай гаспадаркі, якія курыруе.
Трымаць справаздачу на пасяджэнні райвыканкама давялося шэрагу кіраўнікоў здраўніц, сельгаспрадпрыемстваў, некаторых іншых сфер, дзе сёння маецца найбольш пралікаў у рабоце.
Змястоўным атрымалася выступленне начальніка галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання арганізацый Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Ігара Скрыннікава, які прысутнічаў на пасяджэнні райвыканкама. У прыватнасці, Ігар Віктаравіч падкрэсліў станоўчую дынаміку па экспарце прадукцыі, якая складваецца ў раёне. Пры гэтым зазначыў, што ў такім прыгожым краі хацелася б мець менш розных праблем. Карыстаючыся выпадкам, падзякаваў кіраўніцтву раёна за падтрымку, што аказваецца на мясцовым узроўні УП “Ілаўскае”, якое адносіцца да асноўных валаўтвараючых прадпрыемстваў.
Падвёў вынікі зацікаўленай размовы старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка. Анатолій Мар’янавіч нацэліў кадры на станоўчае рашэнне пастаўленых задач па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Спыніўся на рэзервах, якія, па яго меркаванні, павінны станоўча паўплываць на дзейнасць прадпрыемстваў і арганізацый у дадзеным накірунку.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



29 жнiўня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў З пасяджэння райвыканкама

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

1-12 Лебедзі на Нарачы img_4257 _06-040

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси