Навіны Мядзельшчыны

З 20 ЖНІЎНЯ бягучага года на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў ДПУ «НП «Нарачанскі» і эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі «Мядзел» адкрыты сезон палявання на лася і аленя высакароднага.

САЙТ для бізнес-інкубатара з’явіцца ў вёсцы Камарова. Зараз аб’яўлены тэндар на яго распрацоўку. Заяўкі прымаюцца да 31 жніўня. Варта адзначыць, што гэта адзін з накірункаў праекта па развіцці сельскіх тэрыторый у Беларусі. Ён фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца пасольствам ЗША ў Мінску.

ПАСЛЯ спробы забойства ў вёсцы Коркі Свірскага сельсавета сястры і яе сяброўкі больш за месяц хаваўся ў лясах і закінутых дамах 47-гадовы Валянцін Сяргей. Зараз ён затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, з ім працуюць следчыя.

НДЦ «ЗУБРАНЯ» наведаў беларускі кідальнік молата, чэмпіён свету, прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянату Еўропы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прэзідэнт Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Девятоўскі. Падчас візіту ён пазнаёміўся са спартыўнай базай цэнтра, сустрэўся з дзецьмі, якія займаюцца лёгкай атлетыкай пад кіраўніцтвам федэрацыі.



25 жнiўня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi на Блакітных азёрах        лебедзі на Мястры Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси