Дапамагаць – і не баяцца папрасіць дапамогі

Штогод у Мядзельскую цэнтральную раённую бальніцу прыбывае па размеркаванні шмат маладых спецыялістаў. Хтосьці прыязджае для праходжання інтэрнатуры, хтосьці — на пастаяннае месца работы. Мая гераіня Ірына Валюк працуе тут ужо два гады. Адзін — інтэрнам, другі — у якасці спецыяліста на пасадзе ўрача-тэрапеўта (загадчыцы) тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі.
— Быць медыкам — гэта не тое, аб чым марыла з дзяцінства. Маленькай хацела быць настаўніцай, працаваць з дзеткамі. І нават не ведаю, калі ўпершыню падумала паступаць у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Рашэнне было прынята ў адзінаццатым класе. Я заўсёды добра вучылася, таму, калі вырашыла здаваць біялогію і хімію, ніякіх праблем з падрыхтоўкай не ўзнікла. Я ў сям’і першы медык. Можна сказаць, адкрыла прафесію.
— Застацца ў Мінску не было жадання?
— Вучоба была вельмі складанай і патрабавала ад мяне ўсяго вольнага часу. Пытання заставацца ў Мінску або вяртацца дадому, ніколі не ўзнікала. Я сама з Мядзельскага раёна. Тут у мяне сям’я. У Мядзеле жыла і вучылася, не ўсё жыццё, зразумела, але значную яго частку. Ды і горад добры. У сталіцы шмат людзей, а тут ціха і спакойна, жыхары прыемныя. Лес, возера — курорт, адным словам (смяецца).
— Што было самым складаным у першыя месяцы працы?
— Напэўна, самае цяжкае — знайсці падыход да пацыента. Ёсць такія, хто разумее адразу. А ёсць і тыя, каму трэба падрабязна ўсё растлумачыць, каб яны паслухалі. Бываюць, вядома ж, і такія, хто адразу настроены на супраціўленне — знайсці падыход да іх найскладаней. Нейкага ўніверсальнага спосабу няма. Кожнага чалавека трэба разумець і шукаць арыгінальны метад зносін.
— Ці былі пытанні, да якіх вас не рыхтавалі ва ўніверсітэце?
— З заканчэннем універсітэта вучоба не закончылася. Зараз працую, але ўсё роўна працягваю вучыцца. Новыя пацыенты, новыя хваробы. Адзіная розніца: у першую чаргу нас вучылі лячыць. А на рабоце трэба яшчэ працаваць і з рознымі дакументамі. Часу на іх афармленне траціцца нямала.
— У складаных выпадках калегі дапамагалі?
— Зразумела. Шчыра кажучы, большасць таго, што зараз ведаю — дзякуючы маім калегам. Калі папросіш, гатовы дапамагчы, падказаць, навучыць таму, што ведаюць самі.
— А вам ужо давялося дапамагаць малодшым калегам?
— Заўсёды стараюся дапамагаць усім, чым магу. Аднак сама яшчэ мала працую і таму не баюся прасіць дапамогі ў больш вопытных супрацоўнікаў лячэбнай установы.
— Вядома, працаваць вельмі складана, чым жа гэта прафесія вам падабаецца?
— Кантактам з людзьмі. А таксама тым, што прымушае аналізаваць, вучыць рабіць высновы. Думаць, як паводзіць сабе з пацыентамі, як гутарыць з імі. Ну і, вядома, магчымасцю дапамагаць людзям, вяртаць ім здароўе.

Аляксандра ГАРАЧКА.
Фота Аляксандра Высоцкага.



25 жнiўня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Кадры, Моладзь

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры Рэчка Нарачанка        Царква ў Слабадзе возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси