30 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

ПАВАЖАНЫЯ работнікі і ветэраны гандлёвай галіны!

Ад шчырага сэрца віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў гандлю, які адзначаецца 30 ліпеня!

Гандаль — адна з развітых галін абслугоўвання насельніцтва. Дзякуючы штодзённай працы людзей, задзейнічаных там, мы своечасова і пастаянна можам атрымліваць неабходныя прадукты харчавання і прамысловыя тавары. Увага і добразычлівасць у адносінах да пакупнікоў, сумленныя адносіны да абавязкаў, прафесіяналізм — вызначальныя рысы работнікаў гандлю.

Мы ўпэўнены, што і надалей работа гандлёвых прадпрыемстваў раёна будзе скіравана на ўмацаванне і развіццё спажывецкага рынку, задавальненне самых высокіх запытаў жыхароў Мядзельшчыны ў таварах і паслугах.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у дасягненні пастаўленых задач і заўсёды ўдзячных пакупнікоў. Міру і дабрыні вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



29 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

    Паруснікі                          0-178 _06-040 img_4257

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси