У мядзельскім “Гасцінцы”

“У НАШАЙ арганізацыі шмат добрых людзей і працоўных калектываў. Імі хочацца ганарыцца, на іх варта раўняцца астатнім, — кажа старшыня райспажыўтаварыства Аксана Грузд. — Сёння адзначу калектывы работнікаў мядзель­скага магазіна “Родны кут” на чале са Святланай Міхайлаўнай Зубковай, гандлёвага цэнтра “Крывічы” (загадчыца — Галіна Рамуальдаўна Аношка), занарацкай крамы тавараў штодзённага попыту на чале з Валянцінай Маўрыцаўнай Малевіч, магазіна “Гасцінец”, які ўзначальвае Раіса Аляксандраўна Навінская. Таксама хачу спыніцца на аўтакрамах, якія абслугоўваюць Ірына Тадэвушаўна Швайкоўская, Марына Васільеўна Скрыпковіч, Данута Лявонаўна Бабровіч, Галіна Іванаўна Роза… Пералічыць усіх добрых работнікаў немагчыма”.

…У мядзельскім “Гасцінцы” (гэта па вуліцы Юбілейнай насупраць участка аўтапарка №4) тры работніцы прылаўка. На чале невялічкага калектыву — прадавец шостага разраду Раіса Навінская. “Амаль усё жыццё ў галіне, — кажа. — Пасля вучылішча працавала ў Маладзечне. Калі вярнулася на Мя­дзельшчыну (я родам з Канстанцінава Слабадскога сельсавета), у гандлі месца не было —  уладкавалася касірам на аўтавакзал. У 1987-ым прыйшла ў мядзельскі “Універсам”, потым працавала ў магазіне ў Гатавічах, у “Юбілейным”, зноў ва “Універсаме”. У 2003-ім адкрылі сваю справу — гандлёвы павільён “Бярозка” ў Старым Мядзеле. Пасля мужавай смерці вярнулася ў райспажыўтаварыства — была фасоўшчыцай, прымала шклатару… І вось ужо сем гадоў — у “Гас­цінцы”. Праца падабаецца, люблю быць сярод лю­дзей”…

Прадавец чацвётага разраду Наталля Яхімовіч — таксама карэнная жыхарка раёна. Нарадзілася ў Палессі (вёска ў Будслаўскім сельсавеце), з пяцігадовага ўзросту жыве ў Мядзеле. У гандлі — з 1997-га. Была фасоўшчыцай, потым — прадаўцом у “Галінцы бэзу”. А як адкрываўся “Гасцінец” — перайшла сюды. На некалькі гадоў пакідала яго дзеля працы ў адной са здраўніц, але вярнулася. “Цяпер ужо нікуды адгэтуль не пайду, — усміхаецца. — Калектыў дружны, працаваць прыемна”.

Надзея Пашкоўская таксама мае чацвёрты разрад. Ураджэнка падмаскоўнага Іванава на Мядзельшчыне чужой сябе не лічыць, падкрэслівае: “Мама мая са Свіры”. Надзея пачынала працоўны шлях у мінскай ашчаднай касе, а выйшаўшы замуж у наш райцэнтр, у дзіцячую кафейню ўладкавалася. “Цяпер вось у “Гасцінцы”, — кажа. — Прывыкла, прыжылася”.

“Калектыў наш добры, згуртаваны. Пасябравалі, разумеем адна адну, дапамагаем, — у адзін голас сцвярджаюць жанчыны. — Самае ж важнае для паспяховай працы — узаемныя давер і павага (ну і ўменне ладзіць з пакупнікамі — таксама). Усім работнікам гандлю з нагоды прафесійнага свята жадаем здароўя, дабрабыту, удачы і цярпення”.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

На здымку: загадчыца магазіна “Гасцінец” Раіса Навінская.

Фота Ігната Лубнеўскага.



29 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Фотападарожжа

_06-040 Царква ў Слабадзе від на Мядзел Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси