Увага: прыём у ССНУ

НА першым этапе ўступнай кампаніі абласная камісія кантралявала правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання. Тры абітурыенты былі адхілены ад здачы тэстаў за выкарыстанне сотавых тэлефонаў.

Цяпер на кантролі правядзенне ўступных іспытаў у 24-ох установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міншчыны. Асноўныя задачы камісіі — забяспечыць абітурыентам аднолькавыя ўмовы паступлення і пракантраляваць выкананне заканадаўства. Пад пільнай увагай — сапраўднасць дакументаў (аб адукацыі і на льготы), выкананне заканадаўства пры правядзенні ўступных іспытаў па спецыяльнасці і парадак залічэння абітурыентаў.

На цяперашнім этапе ў цэлым можна канстатаваць, што ўступная кампанія праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Каб вырашыць пытанні, якія ўзніклі пры правядзенні ўступных іспытаў, а таксама выказаць свае заўвагі і прапановы, звяртайцеся на “гарачую лінію” Камітэта дзяржкантролю вобласці. Тэлефанаваць можна ў рабочыя дні з 9 да 18 гадзін па нумарах 8-017-284-09-06  і  8-017-331-66-02.

Абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у 2017 годзе.



28 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Дзяржкантроль

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Фотападарожжа

06-012 лебедзі на Мястры Сядзіба Максіма Танка  _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси