Навіны Мядзельшчыны

КОЖНАЕ лета з 2012 года ў НДЦ “Зубраня” прыязджаюць дзеці з Японіі. Сёлета там адпачне 120 чалавек. У праграме — адукацыйныя, аздараўленчыя, спартыўныя і культурна-забаўляльныя мерапрыемствы. Першая група ў складзе 60 чалавек з прэфектуры Міягі прыбыла ў суботу. У нядзелю яны пазнаёміліся з “Зубранём”, у панядзелак наведалі агратурыстычны комплекс “Наносы-Наваселле”… А дэлегацыя з прэфектуры Фукусіма прабудзе ў “Зубраняці” з 1 па 10 жніўня.

***

ПАВОДЛЕ раённай зводкі, ААТ “Будслаўскае” з пачатку года закупіла ў гаспадарках Мядзельшчыны 255 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы, у насельніцтва — 44.

***

НА Мядзельшчыне распачаў працу і працягнецца да 6-га жніўня традыцыйны археалагічны летнік пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Мікалая Плавінскага. Тэма — “Даследаванне крывіцкіх курганоў ХІ-ХІІ стагоддзяў каля вёскі Наўры”. Арганізавала летнік Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Для ўсіх цікаўных прадугледжаны культурна-асветніцкая праграма і экскурсія.



26 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

1-12 dsc_5774-3 возера Мястра Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела