Вада — крыніца небяспекі

З НАСТУПЛЕННЕМ лета сотні людзей накіроўваюцца на адпачынак да вадаёмаў. Вада — добры сябар і саюзнік чалавека, які дапамагае атрымаць максімум задавальнення ад адпачынку і ўмацаваць здароўе. Але, у той жа час, вада — крыніца павышанай небяспекі. Ва ўсіх на слыху трагедыя, якая адбылася ў Чалябінскай вобласці. Вечарам 2 ліпеня на возеры Максімка перакулілася лодка. Патанула шэсць чалавек. Спачатку выратавальнікі знайшлі целы 10-гадовай дзяўчынкі і 2-гадовага хлопчыка, пазней падчас пошукавых работ знайшлі целы 8- і 15-гадовага хлопчыкаў. Апроч гэтага, патанулі двое мужчын, якія паплылі з берага на дапамогу.

Па аператыўных даных Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах, сёлета на водных аб’ектах краіны патанула 110 чалавек, з іх 9 непаўналетніх.
Надвор’е не вельмі спрыяе адпачынку ля вады. Больш за тое, яна не прагрэлася да той тэмпературы, пры якой купанне прыносіць задавальненне. Але гэта не азначае, што бяда абыходзіць бокам. Як расказаў начальнік выратавальнай станцыі «Мядзел», старшыня раённай грамадскай арганізацыі таварыства выратавання на водах Дзмітрый Мялешка, нядаўна адбылася трагедыя ў вёсцы Дзягілі. Жанчына, якой больш за 60 год, патанула ў копанцы (невялікая сажалка для паліву агарода).
— Як усё адбывалася, зараз цяжка сказаць. Пасля прайшоўшых дажджоў узровень вады ў копанках значна павялічыўся, берагі сталі слізкімі. Неасцярожнасць — і ты ў вадзе, — гаворыць Дзмітрый Тадэвушавіч. — Калі раней глыбіня была метр, то зараз два. І вось вынік…
Другі аналагічны выпадак адбыўся ў вёсцы Кулікі 3 ліпеня.
— Жанчыну, якой крыху больш за 40 гадоў, знайшлі ў штучным вадаёме, прызначаным для паліву агародаў. Побач на беразе ляжала вуда. Можна меркаваць, што яна пайшла лавіць рыбу, але… У абодвух выпадках ахвяры вады не грэбавалі спіртнымі напоямі. Магчыма гэта і адыграла сваю ролю, — кажа Дзмітрый Мялешка.
Лета — выдатны час для адпачынку, пазітыўных эмоцый, яркіх уражанняў. Але гэта і самы траўманебяспечны перыяд, асабліва для дзяцей. Яны любяць плаваць, купацца, ды і проста знаходзіцца ля вады. Таму асабліва пільная ўвага бацькоў павінна быць звернута на іх. Бо ў летні перыяд многія бацькі праводзяць час з дзецьмі на дачы, у вёсцы. Калі ў радыусе 100 метраў ёсць нават невялікі вадаём, задача дарослых ні на хвіліну не пакідаць дзіця без нагляду, інакш быць бядзе.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



18 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Бяспека

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_06-040 img_4257 Лебедзі на Нарачы на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси