Пытанне юрысту

Ці з’яўляецца маёмасць сумесна нажытай?

ЯК падзеліцца жылы дом паміж мужам і жонкай у выпадку скасавання шлюбу, калі ён зарэгістраваны на 11 дзён раней, чым атрымана пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі дома. Ці з’яўляецца гэта маёмасць сумесна нажытай?
Аляксандр.
г. Мядзел.
На гэта пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
— Згодна з пастановай Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2000 г. №5 “Аб практыцы прымянення судамі заканадаўства пры разглядзе спраў аб скасаванні шлюбу” агульнай сумеснай маёмасцю мужа і жонкі, якая належыць раздзелу, з’яўляецца любая нажытая імі ў перыяд шлюбу рухомая і нерухомая маёмасць, якая можа быць аб’ектам права ўласнасці грамадзян незалежна ад таго, на каго з іх (мужа ці жонку) яна была набыта альбо на каго ўнесены грашовыя сродкі, калі Шлюбным дагаворам паміж імі не ўстаноўлены іншы рэжым гэтай маёмасці.
Гэта значыць, што фармальна жылы дом будзе з’яўляцца сумесна набытай маёмасцю і, у выпадку раздзелу, долі мужа і жонкі ў праве ўласнасці на жылы дом павінны быць роўнымі. Аднак, пры раздзеле маёмасці, якая з’яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю мужа і жонкі, суд у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 24 Кодэкса аб шлюбе і сям’і Рэспублікі Беларусь можа ў асобных выпадках адступіць ад пачатку роўнасці долей мужа і жонкі, улічваючы інтарэсы непаўналетніх дзяцей альбо інтарэсы аднаго з іх, якія заслугоўваюць увагі. Пад інтарэсамі, якія заслугоўваюць увагу аднаго з іх (мужа альбо жонкі), належыць, у прыватнасці, разумець не толькі выпадкі, калі муж (жонка) без уважлівых прычын не атрымліваў(ла) даходаў альбо расходаваў(ла) агульную маёмасць ва ўрон інтарэсам сям’і, але і выпадкі, калі адзін з іх па стане здароўя ці па іншых абставінах, якія ад яго (яе) не залежаць, пазбаўлены магчымасці атрымліваць даход ад працоўнай дзейнасці.
Матывы і размер змянення долі ў маёмасці мужа ці жонкі выкладаюцца ў матывіровачнай частцы рашэння ў выпадках, калі яе складанне неабходна.
Акрамя таго, варта мець на ўвазе, што не з’яўляецца агульнай уласнасцю мужа і жонкі ўласнасць, набытая падчас шлюбу на асабістыя сродкі аднаго з іх, якія належалі кожнаму з іх да ўступлення ў шлюб альбо атрыманыя ў дар, альбо ў парадку атрымання спадчыны.
Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.



18 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Пытанне юрысту

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

_dsc1133-3 Касцёл у Мядзеле  лебедзі на Мястры 0-178

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси