Як прафсаюзныя актывісты пакаралі «Маладзёжны алімп»

На Мядзельшчыне прайшоў трэці абласны міжгаліновы форум «Маладзёжны алімп Міншчыны-2017». Удзельнічалі ў ім 76 прадстаўнікоў працоўнай моладзі, прафсаюзныя лідары і актывісты.
— Такі форум працоўнай моладзі праводзім раз у два гады, — расказвае Кацярына Болбас, старшыня маладзёжнага Савета Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. — Ставім на мэце, у першую чаргу, папулярызацыю прафсаюзнага руху. Па-другое, хочам, каб нашы юнакі і дзяўчаты бачылі, што яны не адны, вакол шмат моладзі з розных галін. У кожнага — свая спецыфіка, інтарэсы. І каб яны дзяліліся гэтым, даведваліся штосьці новае.
На мерапрыемстве былі прадстаўлены прафсаюзы адукацыі і навукі, аховы здароўя, работнікаў мясцовай прамысловасці, АПК і іншых — усяго 13 галін. На «Маладзёжны алімп Міншчыны» таксама прыехалі дэлегацыі Наўгародскай абласной Федэрацыі прафсаюзаў і Маскоўскага абласнога аб’яднанняў прафсаюзаў. Пачаўся форум з ускладання кветак да помніка партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай, а ў санаторыі «Нарачанка» адбылося яго адкрыццё.
Да ўдзельнікаў звярнуўся старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі. Прывітаў усіх таксама старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Вайнілка:
— Рады бачыць вас на нашай мядзельскай зямлі, у адным з самых прыгожых і цудоўных куткоў Рэспублікі Беларусь. Мядзельскі раён не вельмі вялікі. Але на яго тэрыторыі знаходзяцца 52 возеры, якія ствараюць усю гэту прыгажосць. Яшчэ больш наш край прывабны тым, што тут жывуць вельмі добрыя і гасцінныя людзі.
Пажадаў кіраўнік раёна, каб ва ўсіх удзельнікаў мерапрыемства былі толькі прыемныя ўражанні ад наведвання Мядзельшчыны, поспехаў, святочнага настрою і ўсяго добрага.
Мелі слова і госці з вялікага Ноўгарада і Масквы.
— Што чакаеце ад форуму? — пытаюся ва ўдзельнікаў.
— Новых знаёмстваў.
— Шмат цікавага.
— Новых сяброў.
Працягваўся форум у санаторыі «Нарачанка» два дні. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі насычаную праграму. Тут былі праца па секцыях, трэнінгі на разнастайную тэматыку. Скажам, вучылі мастацтву канструктыўнага дыялогу і ўменню кіраваць эмоцыямі ў канфліктных сітуацыях, развівалі навыкі планавання і рэалізацыі мерапрыемстваў. Былі і забаўляльныя мерапрыемствы: канцэртная праграма, квэст, экскурсіі. Госці з Расійскай Федэрацыі прэзентавалі дзейнасць сваіх прафсаюзных арганізацый. Завяршыўся форум «круглым сталом».

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

Ураджэнка к. п. Нарач Таццяна Хільман прадстаўляла Беларускі прафсаюз
работнікаў лесу і прыродакарыстання.

Дэлегацыя Мядзельшчыны: Вольга Гіршык, Анастасія Чараповіч і Аляксей Купрэвіч.

Фота аўтара.



18 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 Лебедзі на Нарачы Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела