«Па слядах Гары Потэра» | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

«Па слядах Гары Потэра»

Дакрануцца да чараўніцтва і здзейсніць падарожжа ў сусвет знакамітага чараўніка Гары Потэра можна на выставе ў Мядзельскім музеі народнай славы.
На ўваходзе кожны наведвальнік можа прайсці размеркаванне пры дапамозе Сартавальнага Капелюша — быццам бы вучань, які толькі што паступіў у школу чараўніцтва Хогвартс. А ўсярэдзіне можна ўбачыць, як выглядаюць запрашэнне ў гэту школу і квіток на платформу дзевяць і тры чвэрці, знайсці разнастайныя чароўныя прадметы і адзенне юных герояў, а таксама мантыю і круглыя акуляры з металічнай аправай — такія ж, як носіць знакаміты чараўнік, расказалі супрацоўнікі музея.
На выставе прадстаўлены разнастайныя экспанаты з прыватнай калекцыі: жывапіс, скульптуры і арт-працы мастакоў і майстроў-прыхільнікаў Гары Потэра і яго сяброў.
Вядома, цікавасць гэта выстава выклікае найперш у дзяцей. Асабліва падабаецца ім магчымасць загадаць жаданне ў адмысловым крэсле.
Застаецца дадаць, што працягнецца выстава да 25 жніўня.



18 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Культура

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 на Блакітных азёрах        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси