Канікулы для эрудытаў

ЛЕТНЯЯ аздараўленчая кампанія на Мядзельшчыне праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі “Лета — час адкрыццяў”. Мэта акцыі — стварэнне ўмоў для аптымальнага задавальнення патрэб дзяцей і іх бацькоў у якасных і сацыяльна значных паслугах аздараўлення і адпачынку, раскрыцця індывідуальнага патэнцыялу і сацыяльных ініцыятыў дзяцей, забеспячэння адкрытасці сістэмы адпачынку і аздараўлення, удзелу грамадскіх арганізацый і грамадства ў цэлым у арганізацыі адпачынку і аздараўлення дзяцей.
У рамках акцыі ва ўстанове адукацыі “Гімназія-інтэрнат г. Мядзела” быў арганізаваны лагер з кругласутачным прабываннем дзяцей “Эрудыт”. За кароткія дзевяць дзён два дзясяткі навучэнцаў гімназіі-інтэрната не толькі мелі магчымасць аздаравіцца, але і палепшыць свае веды па такіх прадметах, як матэматыка, англійская мова, беларуская мова і літаратура, фізіка. Цікавасць выклікалі аб’яднанні па інтарэсах “Робататэхніка”, “Атлет”, “Фантазёры”. Выхаванцы прынялі ўдзел у гісторыка-этнаграфічнай экскурсіі па родным краі “Мядзел — Лотва — Дзягілі — Мядзел”, паездцы на Блакітныя азёры “Наш край — Беларусь”, пешай экскурсіі “Памятныя месцы нашага горада”. Вечарамі хлопчыкі і дзяўчынкі глядзелі 3D фільмы, на свежым паветры гулялі ў настольныя гульні “Мафія”, “Лабірынт”, “Манаполія”, якія за сімвалічную плату прадаставіў гарадскі Дом культуры.
Усе дні лагернай змены былі тэматычнымі. У “Дзень бяспекі” з дзецьмі правялі прафілактычныя гутаркі і віктарыны. У якасці гасцей сярод запрошаных былі старшы інспектар аддзялення ДАІ Андрэй Купрэвіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вікторыя Вайцюльян, інспектар групы прапаганды РАНС Ірына Карапецян.


У дзень закрыцця змены ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы і памятныя падарункі. Закрытым галасаваннем былі абраны самы актыўны і самая актыўная ўдзельнікі. Імі сталі Аляксандр Вярбіцкі і Анастасія Бародзіч.
Час у лагеры прайшоў імкліва і непрыкметна, пакінуўшы ва ўсіх самыя цёплыя ўспаміны. Але не трэба засмучацца з гэтай нагоды, бо міжведамасны план мерапрыемстваў па рэалізацыі рэспубліканскай акцыі “Лета — час адкрыццяў” будзе праходзіць да 31 жніўня ўключна. Што яшчэ чакае хлопчыкаў і дзяўчынак, можна даведацца на сайце нашай навучальнай установы ў раздзеле “Канікулы”. Няхай лета стане для ўсіх вясёлым, захапляльным і бяспечным!

К. КРЫШТАФОВІЧ.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Гімназія-інтэрнат г. Мядзела”.



18 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

возера Мястра на Блакітных азёрах        img_4257 223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси