Навіны Мядзельшчыны

У СУВЯЗІ з Днём кааперацыі ўзнагароджаны лепшыя работнікі райспажыўтаварыства і Крывіцкага РГП. Ганаровай граматай райвыканкама заахвочаны начальнік сектара па кантрольна-рэвізійнай рабоце Таццяна Звяруга і вадзіцель Пётр Жалубоўскі, падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена закройшчыку-краўцу Наталлі Чарняўскай і прадаўцу Рэні Шмігельскай. Граматай праўлення “Белкаапсаюза” ўзнагароджана повар Ларыса Гардон. Ганаровыя граматы праўлення аблспажыўсаюза атрымалі прадавец Вольга Сечка і вадзіцель Сяргей Балаховіч, граматы — вядучы таваразнаўца Марына Хацяновіч і прадавец Алена Міхаль, падзякі аб’яўлены прадаўцу Надзеі Ткачовай і бармену Наталлі Саук. Вялікая колькасць работнікаў заахвочана граматамі праўлення райспажыўтаварыства.

***

НА падставе дагавора паміж аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і санаторыем “Жураўка” гульнявыя праграмы для дзяцей, якія адпачываюць у гэтай здраўніцы, на працягу лета раз на тыдзень праводзяць работнікі ўстаноў культуры Мядзельшчыны. У ролі аніматараў пабывалі ўжо прадстаўнікі Нарацкага і Старагабскага СДК.

***

У НЯДЗЕЛЮ група мядзяльчан наведала Нясвіж і Мір. Арганізавала экскурсійную паездку раённае аб’яднанне прафсаюзаў, а прынялі ў ёй удзел работнікі дзяржстраху, адукацыі, культуры, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі і аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС, члены раённай ветэранскай арганізацыі.



15 лiпеня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Фотападарожжа

0-170 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Касцёл у Шэметава   лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси